Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

З візітам у Міёрскі раён 21 студзеня завіталі начальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Якаў Васільевіч Жулеў і яго намеснік Венета Мікалаеўна Сініцкая

$
0
0

З візітам у Міёрскі раён 21 студзеня завіталі начальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Якаў Васільевіч Жулеў і яго намеснік Венета Мікалаеўна Сініцкая. У планах гасцей з вобласці значыліся "прамая лінія", прыём грамадзян і семінар, на якім растлумачылі змены і дапаўненні ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства запрасілі кіраўнікоў, інспектараў па кадрах, юрыстаў, эканамістаў прадпрыемстваў і арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў.

Новая рэдакцыя Працоўнага кодэкса абумоўлена Законам Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змен і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь", які ўступіў у сілу 25 жніўня мінулага года. Па-новаму "загучалі"больш за 180 артыкулаў кодэкса.

Пра скарэкціраванае працоўнае заканадаўства ўдзельнікам семінару расказвалі на працягу дзвюх гадзін. Лекцыя атрымалася змястоўнай і цікавай, тэорыя падмацоўвалася рэальнымі сітуацыямі. Прысутных азнаёмілі з новым парадкам выплаты кампенсацыі за працу ў звышурочны час, дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні, нагадалі правілы вядзення суміраванага ўліку працоўнага часу, на канкрэтных прыкладах прадэманстравалі змены ў артыкулах Працоўнага кодэкса.

Кіраўнікам устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў як меру прафілактыкі рэкамендавалі запрашаць пазапланавыя праверкі па выкананні працоўнага заканадаўства. Падобныя мерапрыемствы бясплатныя, за выяўленыя парушэнні меры адмі-ністрацыйнага пакарання не прымяняюцца. Даецца магчымасць навучыцца на сваіх памылках, выправіць іх і больш не паўтараць. Звяртацца трэба ў абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржінспекцыі працы ці ў Полацкі міжраённы аддзел.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578