Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

"Героеўскі": пазнаёмімся бліжэй

$
0
0

На працягу тыдня ў раёне здымалі гульнёвую кінастужку "Героеўскі". Перш чым прыступіць да цікавай і складанай працы, удзельнікі кінапраекта запрасілі міярчан на творчую сустрэчу. Залу РДК 19 студзеня ў большасці запоўнілі дзеці, сярод юных гледачоў былі і запрошаныя ў кіно па выніках кастынгу. У ролі вядучага мерапрыемства выступіў рэжысёр-пастаноўшчык і арганізатар праекта "Героеўскі"Антон Бойка.

— Лічыцца, што для кіно патрэбныя вялікі бюджэт, галівудская кампанія і іншыя сродкі. Прызванне нашага праекта — даказаць гледачам і кінаіндустрыі, што здымаць кіно можна з мінімальным бюджэтам, агнём у вачах і прафесіяналамі сваёй справы, захопленымі ёй, — зазначыў рэжысёр.
Антон расказаў пра этапы праекта — цізер, пілот, кароткаметражная стужка і поўнаметражны двухгадзінны фільм. Цізер — невялікі відэаролік, мэта якога — рэклама фільма. Першы этап прайшлі. Завяршылі работу і над пілотам. Пад гэтым словам у кіно маецца на ўвазе невялікі відэаролік, што з'яўляецца своеасаблівым пралогам да будучага фільма. Калі цізер можна было прагледзець у інтэрнэце, то пілот першымі з экрана на сцэне РДК убачылі менавіта міярчане.

Трэці этап праекта — здымка кароткаметражнай гульнёвай стужкі, працягласцю не большай за 45 хвілін. Для гэтага "Героеўскі"прыехаў на Міёршчыну.
Словы ўдзячнасці за падтрымку Антон Бойка адрасаваў кіраўніцтву раёна, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РДК і ўсім нераўнадушным да кіно міярчанам.

"Героеўскі"— стужка пра дзяцей вайны. Разам з прафесіянальнымі акцёрамі здымаюцца звычайныя дзеці. На думку рэжысёра, гэтая тэма па праву патрабуе да сябе ўвагі, бо пазбаўленыя дзяцінства хлопчыкі і дзяўчынкі зведалі шмат жахаў вайны і на іх плечы таксама легла адраджэнне мірнага жыцця.
Юныя акцёры прадставілі сябе праз мастацкія нумары, з якімі выходзілі на сцэну. Дарэчы, сярод удзельніц праекта дзве міярчанкі — Юля Кураш і Аня Кураш.
Наперадзе ў "Героеўскага"яшчэ шмат самаадданай працы і чацвёрты этап — поўнаметражны двухгадзінны фільм.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles