Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Мёрскі БРСМ сустрэўся з кіраўніцтвам раёна і ветэранамі працы

$
0
0

15 студзеня, у юбілейны для раёна дзень, у зале тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася сустрэча "саюзнай"моладзі — прадстаўнікоў "БРСМ"Міёршчыны з кіраўніцтвам раёна і ветэранамі працы. Не выпадковая назва мерапрыемства — "Дыялог пакаленняў".

Адразу адзначу, што размова атрымалася. Яе ўдзельнікаў вітаў старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў. Ён падзякаваў прадстаўнікам старэйшага пакалення за працоўны ўклад у развіццё Міёршчыны, а моладзі пажадаў творча пераймаць традыцыі бацькоў. Пры гэтым адзначыў, што наш край багаты прыродай, мае шмат цудоўных мясцін, але галоўная яго каштоўнасць — людзі.

Пераконвалі ў тым старэйшыя ўдзельнікі сустрэчы. Першым да мікрафона вядучыя — старшыня савета ветэранскай арганізацыі Ч.С. Кашкур і першы сакратар РК ГА "БРСМ"М.П. Кашкур, заслужана запрасілі настаўніка гісторыі СШ №3 В.А. Ермалёнка. Краязнавец, узнагароджаны прэзідэнцкай прэміяй "За духоўнае адраджэнне", заканчвае стварэнне чацвёртага музея, выдае штомесячнік "Міёрская даўніна", не адно десяцігоддзе кіруе гісторыка-краязнаўчым гуртком "Арганаўты мінулага", з удзельнікамі якога арганізуе паходы па родным краі, распрацаваў некалькі турыстычных маршрутаў, рыхтуе матэрыялы для раённай газеты і іншых СМІ, буклетаў, даведнікаў. Нават пералічыць усё цяжка. А як Вітольд Антонавіч ведае мясцовую гісторыю! З захапленнем слухалі ўдзельнікі сустрэчы яго аповед і ў гэты раз.

Працяг "МН"№6.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымках Казіміра БЛАЖЭВІЧА — моманты сустрэчы прадстаўнікоў "БРСМ"і ветэранаў Міёршчыны.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Latest Images

Trending Articles