Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Ацаніце вартасці абнаўлення

$
0
0

Невялікі будынак магазіна "Хлеб"райспажыўтаварыства, што размешчаны ў самым цэнтры Міёр на перакрыжаванні вуліц Камуністычнай і Кастрычнікай, большасць прахожых мінае. І прычына таму не ў самім будынку, бо ён вабіць вока сучаснасцю і дагледжанасцю. Амаль год гандлёвая кропка была зачынена на рамонт, і таму далёка не ўсе патэнцыйныя пакупнікі ведаюць, што яна зноў гатовая прымаць кліентаў.


Тых, хто і раней наведваўся ў "Хлеб", здзіўляе, наколькі павялічылася гандлёвая плошча магазіна, і, адпаведна, асартымент прапаноўваемай прадукцыі.
— Нашы пастаянныя пакупнікі адразу адзначылі, якім светлым і прасторным стала памяшканне. Усе кажуць, што цяпер тут значна лепш, — расказвае прадавец Вікторыя Цімафеева.

Загадчыца Валянціна Віктараўна Лакотка адзначыла, што рамонт быў завершаны яшчэ ў маі летась, але, як аказалася, многія пра гэта не ведаюць і цяпер. Бывае, што пакупнікі зазіраюць да нас са словамі: "Убачылі, што людзі ходзяць, і самі вырашылі зайсціся. Нават не ведалі, што тут усё так змянілася".
Разнастайныя і свежыя прадукты харчавання, ветлівае абслугоўванне, зручнае размяшчэнне і графік работы: з 8.00 да 20.00, без абеда і выхадных, — вось галоўныя адметнасці магазіна "Хлеб", у які варта завітаць кожнаму.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles