Аб гэтым паведаміў прэс-службе Маладога ФронтаУладзь Яроменак.
“Учора ўдзень мне патэлефанавалі з Першамайскага суда і папрасілі зайсьці ў канцылярыю, каб забраць пастанову аб прызначэньні судовага разьбіральніцтва. Разам з пастановаю мне ўручылі судовую позву з датай і часам правядзеньня судовага паседжаньня, а таксама папярэдзілі, што ў выпадку няяўкі ў суд мне будзе зьмененая мера ўтрыманьня,”- распавёў юнак.
Суд адбудзецца 19 жніўня а 14:30 па адрасе: вул. Талбухіна, 9 ў Мінску (каля ст. м. "Парк Чалюскінцаў").
Нагадаем, што на маладафронтаўца Уладзя Яроменка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса, нібыта за парушэньне прэвентыўнага нагляду.
Цяпер яму пагражае новы тэрмін зняволення.
Уладзімір Яроменак - наш зямляк. Нарадзіўся ў Мёрах. Адсядзеў сем месяцаў за Плошчу, пасля шмат разоў сядзеў "на сутках". У ліпені ажаніўся, і падчас вяселля яму патэлефанаваў следчы і паведаміў пра завядзенне новай крымінальнай справы.
Чытай таксама:
Уладзімір Яроменак. Я не лічу, што гэты час марна прайшоў