Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Фігуркі з лазы ўпрыгожваюць Міёры

$
0
0

У пачатку вуліцы Дзяржынскага і ля парку жыхароў і гасцей райцэнтра здзіўляюць фігуркі з лазы. Напэўна, многія звярнулі на іх свой пільны погляд, прыпыніліся і азірнуліся. Сапраўды, яны ажыўляюць, надаюць каларыт агульнаму краявіду. А "віноўнікі"такой прыгажосці — мастакі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ініцыятар — Валянціна Хандусенка.

— Ідэю прывезла з Латвіі, дзе такія выявы зроблены з дроту. Але там, канечне, усё завадское,— расказвае Валянціна Васільеўна. — А ў нас сваё, асабістае, што падкрэслівае адмысловы талент і працавітасць спецыялістаў.
У ЖКГ сёлета пачала працаваць мастаком дачка Валянціны Васільеўны — Ганна. Дапамагае ў мастацтве маме яшчэ са школы, пераймае вопыт, ды і саму дзяўчыну поўняць творчыя задумы. Акрамя вырабу фігурак, Ганна дэкарыравала плоцік ля навагодняй елкі зверанятамі на сучасны лад. Яе мама таксама выкарыстала свой талент і на другім баку намалявала персанажаў савецкіх мульцікаў, што ўвасабляе рэтра-стыль. Арганічнае спалучэнне розных ладоў прыносіць незабыўныя ўражанні.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles