Райвыканкам зацвердзіў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў з нагоды 75-годдзя ўтварэння Міёрскага раёна пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама І.В. Кузняцова — старшыня аргкамітэта, старшыні раённага Савета М.М. Баніфатавай, першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу В.А. Бялько, намеснікаў старшыні райвыканкама А.І. Баданіна, Л.І. Лясовіча і Т.А. Стальмачонак.
У склад аргкамітэта ўключаны начальнікі аддзелаў райвыканкама Г.П. Бушуноў,В.А. Драба, С.М. Лонь, Н.М. Мішута, В.І. Пабяржын, Ж.Д. Падаляка, С.У. Слізень і А.С. Тронькін, першы сакратар РК ГА "БРСМ"М.П. Кашкур, старшыня праўлення райспажыўтаварыства С.Д. Лясовіч, галоўны ўрач райЦГЭ Р.У. Маліноўскі, дырэктар УП ЖКГ У.І. Мяцеліца, галоўны рэдактар раённай газеты Н.Л. Станкевіч і дырэктар РДК А.М. Фурс.
Адначасова зацверджаны раённы план мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі. Ён уключае стварэнне відэафільма, выпуск друкаванай прадукцыі, правядзенне культурна-спартыўных мерапрыемстваў, ушанаванне перадавікоў вытворчасці, ветэранаў і лаўрэатаў конкурсаў, арганізацыю выстаў, выпуск сувеніраў, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, асвятленне кампаніі ў друку і іншае.
Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю раёна, намечана правесці 29 студзеня 2015 года.