Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Пастанова Міністэрства: нельга трымаць свінняў у вёсках каля свінакомплексаў

$
0
0
Фота euroradio.fm

Міністэрства сельскай гаспадаркі прыняло пастанову, якая ўносіць змены ў ветэрынарна-санітарныя правілы вырошчвання свінняў. Цяпер грамадзяне не маюць права гадаваць свінняў у вёсках, якія знаходзяцца ў радыусе пяці кіламетраў ад свінакомплексаў.

Пра існаванне пастановы карэспандэнт “Вестак” даведаўся, высвятляючы, на якой падставе ўлады Глыбоцкага раёна запатрабавалі ліквідаваць свіней у вёсках каля комплекса “Маліноўшчына”.

Пастанова, верагодна, была прынятая дзеля папярэджання распаўсюджання афрыканскай чумы свіней – заразы, якая косіць свінства, але не мае небяспекі для чалавека. Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі выяўленыя два ачагі свіной чумы.

Напаўсакрэтны дакумент

Намесніца начальніка Браслаўскай ветэрынарнай станцыі Людміла Папкова распавяла, што 12 ліпеня 2013 года Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прыняло пастанову №30. Гэты дакумент уносіць змены ў ранейшыя пастановы Міністэрства, у прыватнасці, у ветэрынарна-санітарныя правілы вырошчвання свінняў.

Паводле пункта 1.3.1, змяняецца пункт 52 ветэрынарна-санітарных правілаў: “У радыусе не меней за 5 км. ад комплексаў забараняецца гадаванне свінняў сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі, фізічнымі асобамі, у тым ліку прыватнымі прадпрымальнікамі”.

Пастанова №30 ад 12 ліпеня 2013 года>>>
Ветэрынарна-санітарныя правілы вырошчвання свінняў fад 6 мая 2013 года>>>

Цікава, што пастанова Мінстэрства сельскай гаспадаркі была прынятая таемна ад грамадства. Дзяржаўнае тэлебачанне і радыё, прапагандысцкія газеты не сказалі пра яе ніводнага слова. Хоць яна закранае інтарэсы сотняў тысяч грамадзянаў.

Застанемся без сала

Будуць праблемы і з набыццём свініны на рынках. Пасля 1 студзеня 2014 года на прыватных падворках нельга будзе рэзаць скаціну, мяса якой прызначаецца на продаж. Гэта можна будзе рабіць толькі ў адмысловых арганізацыях за адпаведную плату.

Ветэрытарна-санітарныя правілы ўтрымання прадукцыйных жывёлаў у падсобных гаспадарках грамадзянаў ад 4 студзеня 2013 года >>>

Грамадзяне, якія не падпарадкуюцца новым правілам, могуць быць прыцягнутыя ад адказнасці. Артыкул 15.38 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае папярэджанне або штраф да 20 базавых велічыняў за парушэнне ветэрынарных, ветэрынарна-санітарных і заатэхнічных правілаў. Парушэнне каранціну караецца штрафам ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Свінняў будуць рэзаць

28 ліпеня ў вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна мясцовыя ўлады правялі сході загадалі ліквідаваць да 1 жніўня свінняў у вёсках у радыусе 5 км ад свінакомплекса “Маліноўшчына”.

Алег Салаўёў, галоўны ўрач Докшыцкай ветэрынарнай станцыі, распавёў карэспандэнту “Вестак”, што пытанне аб выкананні ветэрынарна-санітарных правілаў будзе разгледжана на пасяджэнні раённага штаба па барацьбе з афрыканскай чумой свіней.

Людміла Папковіч, намесніца начальніка Браслаўскай ветэрынарнай станцыі, кажа, што разаслала копію пастановы Міністэрства ва ўсе сельскія саветы для азнаямлення вяскоўцаў. Як выканаць пастанову, будзе абмеркавана на пасяджэнні раённага штаба па барацьбе з афрыканскай чумой свіней.

Газета Шаркоўшчынскага райвыканкама “Кліч Радзімы” піша, што ў 5-кіламетровай зоне вакол свінакомплекса “Гарадзец” гаспадары забілі 210 з 467 прыватных свінняў. “Людзі з разуменнем аднесліся да гэтай праблемы”, хлусіць раёнка.

Чуму прынясуць дзікі?

Пакуль што ў нашым рэгіёне не зафіксавана ачагоў афрыканскай чумы свіней. На думку аднаго з ветэрынарных урачоў, які пажадаў застацца ананімным, забойства прыватных свіней не вырашыць праблему з распаўсюджаннем чумы.

Спецыяліст не падзяляе афіцыйную версію, што вірус АЧС быў занесены з камбікормам. Больш верагодна, што чуму ў Беларусь прынеслі дзікі з сумежных абласцей Расіі. Па словах спецыяліста, у Глыбоцкім і Мёрскім раёнах каля азёраў знаходзілі здохлых дзікоў. “А першая прыкмета АЧС – гэта падвышаная тэмпература і смага”, - кажа ветурач.

“Прыход афрыканскай чумы свіней у наш рэгіён – пытанне часу”, лічыць спецыяліст.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles