Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Мёрскаму раёну — 75

$
0
0

РАЁНУ — 75
Першапачатковы, даваенны перыяд станаўлення Міёрскага раёна даволі поўна асветлены ў кнізе "Памяць". Але дадатковы аналіз старых архіўных крыніц і выяўленне новых дазваляе дабаўляць новыя штрыхі да, здавалася, знаёмага партрэта.

Пачну з найважнейшай падзеі 1940 года, першай сесіі раённага Савета дэпутатаў працоўных, якая адбылася 28 снежня. Ёй папярэднічалі выбары, на якіх з 26216 выбаршчыкаў удзел у галасаванні прынялі 26187 ці 99,9%. Яны абралі 45 дэпутатаў, якіх падтрымалі 98,9% апусціўшых бюлетэні ў урны.

У складзе першага дэпутацкага корпуса аказалася 18 членаў і кандыдатаў у члены партыі (па статыстычнай справаздачы на 1 кастрычніка 1940 года і на 1 студзеня 1941-га ў раённай партарга-нізацыі налічвалася 60 членаў і 19 кандыдатаў у члены КП(б)Б), 2 камсамольцы і 25 беспартыйных. Па нацыянальнасці гэта 34 беларусы, 5 рускіх, 3 яўрэі, 2 палякі і 1 украінец. Па сацыяльным складзе — 2 рабочыя, 21 селянін, 22 служачыя і прадстаўнікі інтэлігенцыі, а больш канкрэтна — 2 рабочыя, 7 калгаснікаў, 6 аднаасобнікаў,17 кіруючых партыйных і савецкіх работнікаў, 1 прадстаўнік МТС, 1 юрыст, 1 аграном, 2 урачы і 4 настаўнікі. Па ўзросце: да 25 гадоў — 1, 25-30 гадоў — 10, 30-40 гадоў — 23, астатнія 11 — старэйшыя. Сярод дэпутатаў 15 жанчын.

Пра важнасць мерапрыемства сведчыць тое, што старшынёй сесіі выбіраюць Фядота Паўлавіча Аксёнава, на той час першага сакратара РК КП(б)Б. Ён нарадзіўся ў 1904 годзе, член партыі з 1927-га. Дарэчы, зусім хутка, 2 лютага наступнага 1941 года, на гэтай пасадзе яго заменіць Сяргей Піліпавіч Саўрэй, ён 1908 года нараджэння, камуніст з 1932-га, з сялян, беларус, адукацыя незакончаная вышэйшая.

А тады на другім пасяджэнні арганізацыйнай сесіі праведзены выбары выканаўчага камітэта. У яго склад увайшлі Васіль Якаўлевіч Шклярык, старшыня; Уладзімір Парфёнавіч Шуманскі, намеснік старшыні; Павел Адамавіч Воранаў, сакратар, і члены — Фядот Паўлавіч Аксёнаў, Уладзімір Паўлавіч Мацвееў, Герасім Міхайлавіч Лазько, Віктар Макаравіч Дутняк, Майсей Паўлавіч Шаўчэнка і Вольга Сямёнаўна Кухаронак.

Утвораны аддзелы: зямельны—загадчык В.М. Дутняк, народнай адукацыі— Ф.М. Стрыжакоў, фінансавы — У.П. Мацвееў, гандлёвы — Г.І. Аўласевіч, аховы здароўя — С.І. Аршанскі, сацыяльнага забеспячэння — У.П. Шуманскі, грамадскага харчавання — І.А. Германовіч, дарожны — Д.З. Данскі, камунальны — І.М. Шлупакоў, мясцовай прамысловасці — І.М. Левінрад, планавую камісію ўзначаліў Г.М. Лазько, сектар кадраў пры старшыні выканкама — С.Р. Эйдэльман.
У тагачасных партыйных дакументах адзначана існаванне Александрынскага, Волкаўшчынскага, Дварнасельскага, Друйскага, Жукаўскага, Лебедзеўскага, Лявонпальскага, Мальцаўскага, Міёрскага, Навакрукаўскага, Наўгародскага, Новапагосцкага, Павяцкага, Перабродскага, Узмёнскага, Урбанскага, Чэраскага і Янчынскага сельсаветаў.

На першай сесіі былі сфармуляваны асноўныя пытанні далейшага развіцця — укараненне спаборніцтва і стаханаўскага руху, перадавой тэхнікі і машын, дапамога МТС; арганізацыя агравучобы і падрыхтоўкі ўласных кадраў; планавасць ў рабоце; павышэнне ўрадлівасці палёў за кошт мясцовых і мінеральных угнаенняў, паляпшэнне апрацоўкі глебы і пашырэнне ворыва, выкарыстанне гатунковага насення; развіццё льнаводства і садаводства; лепшае выкарыстанне траў і лугоў і іншае. Намячалася за 3-4 гады давесці ўраджайнасць зерневых да 12-13 цэнтнераў з гектара, а вытворчасць тэхнічных культур павялічыць на 30-35%.
У жывёлагадоўлі галоўным было павелічэнне пагалоўя статка, нарошчванне надояў і прываг.
Гучыць па-сучаснаму, але здзіўляцца таму не трэба: у раёне неўзабаве ўжо былі арганізаваны 23 калгасы.

Працяг у "МН"№98.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles