Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Роля СМІ ў развіцці раёна

$
0
0

У мінулую пятніцу адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім разгледжана дзевяць пытанняў. Напачатку была заслухана інфармацыя "Аб ролі сродкаў масавай інфармацыі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна", з якой выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. С. Тронькін. Адзначана, што праведзена пэўная работа па павышэнні інфармацыйнай насычанасці, паглыбленні ідэйна-тэматычнага зместу раённай газеты, радыё і Інтэрнэт-сайтаў.
Належная ўвага надаецца асвятленню мерапрыемстваў, прысвечаных Году гасціннасці, падрыхтоўцы і святкаванню 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 500-годдзю з дня першага ўпамінання пра Міёры, дзейнасці аграпрамысловага комплексу раёна і вырашэнню пытанняў жыцця і дзейнасці насельніцтва, рэалізацыі раённых сацыяльных праграм, дэмаграфічнай бяспекі, здаровага ладу жыцця і іншых грамадска-палітычных задач.

Размяшчэнне актуальных матэрыялаў на старонках газеты дазволіла захаваць на працягу апошніх шасці гадоў агульны тыраж і павялічыць узровень насычанасці на 1000 жыхароў да 200 экзэмпляраў. На 1 лістапада самаакупнасць выдання склала 105%. З 2010 года дзейнічае Інтэрнэт-сайт газеты, дзе забяспечана магчымасць праслухаць і праграму раённага радыёвяшчання.

У верасні сёлета мадэр-нізаваны Інтэрнэт-сайт райвыканкама, што дазволіць і надалей разнастайваць яго сродкамі візуалізацыі. Для лепшага інфармавання насельніцтва аб развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы, паслугах і выпускаемай прадукцыі дзейнічаюць два сайты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама сайты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, УАЗ "Міёрская ЦРБ", Дзісенскага гарвыканкама і ААТ "Міёрскі мясакамбінат", "Міёрскі льнозавод", ДЛГУ "Дзісенскі лясгас".

Разам з тым заўважана, што магчымасці раённых СМІ для вырашэння задач па авятленні сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёршчыны выкарыстоўваюцца недастаткова. Так, ад раённай газеты патрабуецца большай аператыўнасці падачы матэрыялаў, удасканалення крытычных і аналітычных публікацый, якія павінны насіць канструктыўны характар. Калектыву рэдакцыі даручана арганізаваць на сваёй базе клуб юных журналістаў.

Законнасць і правапарадак
Стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна прааналізавалі часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАУС па ідэалагі-чнай рабоце і кадравым забеспячэнні Д. П. Хоміч, пракурор Міёрскага раёна І. А. Волчык. Азначана, што на 10 тысяч насельніцтва раёна прыпадае 68,1 злачынстваў, што менш за абласны і рэспубліканскі паказчыкі. У нас не дапушчана махлярства, вымагальніцтваў, кра-дзяжу з магазінаў дзяржаўнай уласнасці, незаконных дзеянняў у адносінах агнястрэльнай зброі. Прафілактычныя меры аказалі станоўчы ўплыў на стан правапарадку і ў маладзёжным асяродку. У бягучым годзе ўчынена адно злачынства непаўналетнім. Са 108 злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку 79 ці 73,1% склалі крадзяжы, палова з якіх—з жылля грамадзян. Разам з тым адбыўся рост наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбояў, рабаўніцтваў, крымінальна-пакаральных дарожна-транспартных здарэнняў. Учынена пяць крадзяжоў маёмасці юрыдычных асоб. За справаздачны перыяд выяўлена 11 эканамічных злачынстваў, з якіх 5—карупцыйныя. Рост адзначаны на тэрыторыі Туркоўскага, Язненскага, Павяцкага сельсаветаў, горада Міёры.

Аналіз дынамікі і структуры злачыннасці сведчаць, што найболш істотны ўплыў на ўзровень правапарадку ў раёне аказвае алкагалізацыя насельніцтва, а таксама амаральны лад жыцця і паводзіны раней судзімых. За распіццё напояў, з'яўленне п'янымі ў грамадскіх месцах, у тым ліку на рабочых, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 677 грамадзян.
Адзначана недастатковая сумесная работа РАУС і суб'ектаў прафілактыкі па ажыццяўленні кантролю за працаўладкаваннем асоб, якія вярнуліся з месц пазбаўлення волі. На выпраўленне гэтых і іншых недахопаў указана ў адпаведным рашэнні.

Выкананне ўмоў дзяржпадтрымкі
Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама А. І. Баданіна ў студзені-верасні сёлета дзяржаўная падтрымка была аказана 22 арганізацыям раёна па 18 нарматыўных дакументах. Забяспечылі поўнае выкананне паказчыкаў тры арганізацыі ці 13,6%, гэта "Міёрская ПМС", "Язненская ПМС", ААТ "Туркова". 77,3% ад атрымаўшых дзяржаўную падтрымку ў студзені-верасні — сельскагаспадарчыя арганізацыі, 94,1% з якіх не забяспечылі ніводнага паказчыка, які з'яўляецца ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі, ці забяспечылі часткова. Гэта тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг і продажу, тэмпы росту прадукцыйнасці працы.

Мадэрнізацыя арганізацый
У раёне 15 арганізацый розных форм уласнасці рэалізуюць мерапрыемствы па мадэрнізацыі вытворчасці, два з якіх па пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2012 г. №1262 "Аб вызначэнні паказчыкаў развіцця арганізацый на 2013-2015 гады". Выканалі заданні 13 арганізацый. Дзве не прыступілі да рэалізацыі інвестыцыйных праектаў з-за адсутнасці грашовых сродкаў.
З 15 арганізацый толькі 8 (53,3% ад тых, якія мадэрнізуюцца), забяспечваюць выручку ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг на аднаго працоўнага. Дабаўленую вартасць у разліку на аднаго работніка забяспечваюць 5 арганізацый ці 33,3%.

Прыняты рашэнні
Адпаведна Указу Прэзідэнта 1 верасня 2010 г. №450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці", райвыканкам падоўжыў на 10 гадоў тэрмін дзеянння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) райспажыўтаварыству на рознічны гандаль алкагольнымі напіткамі і тытунёвымі вырабамі і ў сувязі з закрыццём аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання выключыў з ліцэнзіі магазіны ў ПМК у Язна, Румполлі, сталовую камбікормавага завода, буфет аўтастанцыі.
Сям'і Крата А. М. з Туркова, якая выхоўвае дзіця-інваліда і мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па-за чаргі прадстаўлена субсідыя ў памеры 175 мільёнаў рублёў на набыццё дома ў Міёрах.
Прыняты рашэнні райвыканкама па жыллёвых і зямельных пытаннях.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Latest Images

Trending Articles