Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Купляйце радыёпрыёмнікі

$
0
0

У сувязі з адключэннем сетак праваднога радыёвяшчання ў Міёрскім раёне інфармаванне насельніцтва, прадпрыемстваў і ўстаноў пра надзвычайныя сітуацыі, як дзейнічаць пры іх узнікненні, пра тэхнічныя праверкі аўтаматычных сістэм цэнтралізаванага апавяшчэння, а таксама перадача сігналаў грамадзянскай абароны ажыццяўляецца праз рэдакцыю раённага радыёвяшчання на частотах першага нацыянальнага канала (69,8-72.65 МГц).

Раённай радыёперадавальнай станцыі выхад у эфір дазваляецца: у рабочым парадку — па панядзелках, аўторках і чацвяргах з 6.25 да 6.40 хвілін, у экстраных выпадках — у любы час сутак.

Своечасова паслухаць указаную інфармацыю і іншыя навіны раёна можна пры дапамозе УКХ-радыёпрыёмніка. Набыць прыёмнікі маркі "Мэта-212"можна ў Міёрскім РВЭС, арыенціровачны кошт — 185 тысяч беларускіх рублёў.
Тэлефон для даведак 4-94-65.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles