Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Восеньскі прызыў паклікаў у армію 45 ураджэнцаў Міёрскага раёна.

$
0
0

Восеньскі прызыў паклікаў у армію 45 ураджэнцаў Міёрскага раёна. Служыць хлопцы будуць у войсках МУС, сухапутных у Заслонаве, 103-й гвардзейскай мабільнай брыгады, пагранічных органаў. Апошняя адпраўка навабранцаў адбылася 19 лістапада. Рэзервісты, а іх пяць чалавек, накіруюцца на службу на наступным тыдні.
Перад адбыццём прызыўнікі збіраюцца ў зале зборнага пункта ваенкамата. Абавязкова неабходна прайсці кантрольны медагляд. Пасля праводзіцца інструктаж. З навабранцамі гутараць ваенныя, галоўны наказчык у дарогу — раённы камісар Сяргей Іванавіч Жабёнак. Ён уручае хлопцам ваенныя білеты.

Андрэй Гарбатаў, Сяргей Дулуоглу, Яўген Танкавід, Аляксей Яшчэня, Іван Спірыдонаў (на здымку) ужо ведалі, што накіроўваюцца служыць у 103-ю гвардзейскую мабільную брыгаду. Для хлопцаў армія — гэта першае сур'ёзнае выпрабаванне ў жыцці: пасля хатняй утульнасці апынуцца на каляным салдацкім ложку, пасля смачных матуліных абедаў — прывыкнуць да армейскага меню.

Аднак прызыўнікі былі бадзёрыя, поўныя рашучасці і цяпер старанна праходзяць курс маладога байца. Пад'ём па раскладу, сур'ёзныя заняткі па страявой і агнявой падрыхтоўцы, строгі камандзір. Наперадзе паўтара года нялёгкай службы, якая выкавае з хлопцаў сапраўдных мужчын. Хай служыцца нашым землякам шчасліва і паспяхова!


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles