У сувязі з Адзіным днём здароўя "Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў", які пройдзе 20 лістапада, па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя з 17 лістапада праходзіць рэспубліканская анцітытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя.
Курэнне-прычына анкалагічных, сардэчна-сасудзістых, алергічных і іншых захворванняў, кароткай працягласці жыцця. Стаць незалежным ад тытуню-гэта заўсёды быць у добрай спартыўнай форме, выглядаць молада і прывабна, не мець праблем са здароўем, выхоўваць здаровых дзяцей.
Кіраўнікам арганізацый і ўстаноў рэкамендуецца правесці інфармацыйны дзень у працоўных калектывах, аб'явіць падведамныя тэрыторыі зонамі, свабоднымі ад курэння, прадугледзець меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія адмовіліся ад шкоднай звычкі і вядуць здаровы лад жыцця. Па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння арганізаваны "гарачая тэлефонная лінія", дні інфармавання, кансультавання, дзейнічаюць тэлефоны даверу ў ЦРБ і РЦГЭ.
У ДУ "Міёрскі РЦГЭ"тэлефануйце на "гарачую тэлефонную лінію"з 8 да 10 гадзіна па нумарах 4-18-45, 4-35-02, 4-35-03.