У раённай паліклініцы працуе тэлефон даверу. Па чацвяргах з 11 да 12 гадзін званкоў ад жыхароў горада і раёна чакае псіхолаг Наталля Эдуардаўна Чыркова. Як справіцца з дзіцячымі страхамі, пераадолець неўрозы, супрацьстаяць дэпрэсіі? З гэтымі і многімі іншымі псіхалагічнымі праблемамі звяртайцеся на нумар 4 23 39. Па жаданні можна застацца ананімным.
Даслана zet17, 10.11.14