Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Раніцай 20 кастрычніка ў Міёрах на вуліцы Кірава здарылася ДТЗ

$
0
0

Раніцай 20 кастрычніка ў Міёрах на вуліцы Кірава здарылася ДТЗ. Вадзіцель легкавога аўтамабіля, якім аказаўся жыхар райцэнтра, знаходзіўся за рулём у нецвярозым стане. Ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на грузавы аўтамабіль, што рухаўся перад ім у спадарожным напрамку. У выніку ўласны транспартны сродак прыйшоў у нягоднасць, а самаго вадзіцеля, якому пашчасціла застацца ў жывых, выратавальнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях даставалі з машыны з дапамогай гідраўлічных нажніц.
У бліжэйшы час будзе вырашана пытанне аб прыцягненні парушальніка да адміністрацыйнай адказнасці.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles