Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

1 лістапада ў Беларусі чарговым разам падаражэюць цыгарэты

$
0
0

1 лістапада максімальныя рознічныя цэны на асобныя маркі цыгарэт у Беларусі павялічацца на 2,68—5%.

Як вынікае з паведамлення на сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, на 5% (да 11,5 тыс. рублёў) будзе павышана цана на цыгарэты LD Club Extra Looung. Да гэтага ж узроўню, на 2,68%, падаражэюць цыгарэты Viceroy Blue і Viceroy Red і Pall Mall Premium (Blue, Azure, Silver).

Цана цыгарэт Luckies (Red, Silver, Blue), Winston (Blue, Silver, White), Camel (Black, White, Filters, Orang, Blue, Silver) вырасце на 3,4% і складзе 15 тыс. рублёў.

Раней, 1 кастрычніка, цэны на некаторыя маркі цыгарэт былі павышаны на 2,75%.

Нагадаем, згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Марына Носава, БелаПАН.

Крыніца: 

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles