Значная частка дарожна-транспартных здарэнняў учыняецца "маладымі"вадзіцелямі са стажам кіравання аўтамабілем да двух гадоў. І ў нашай вобласці на іх рахунку 49 ДТЗ, у якіх 14 чалавек загінула і 42 атрымалі траўмы. Таму з мэтай прафілактыкі аварый з удзелам нявопытных кіроўцаў дзяржаўтаінспекцыя з 20 да 30 кастрычніка праводзіць рэспубліканскую дэкаду "Вучэбны аўтамабіль". Яе задача — паляпшэнне падрыхтоўкі вадзіцеляў аўташколамі, а таму павышаная ўвага будзе звернута на пачынаючых шафяроў, на якасць выкладання тэорыі і практыкі ваджэння ў аўташколах. У час рэйдаў узмоцнім кантроль за захаваннем правіл дарожнага руху і своечасовасцю праходжання тэхнічнага агляду. Нагадаю, што за несвоечасовы тэхагляд прадугледжаны штраф да трох базавых велічынь
Крыніца:
http://www.mijory.by/main/u-ryespublicy/6020-profilakticheskaya-dekada-uchebnyj-avtomobil.html
http://www.mijory.by/main/u-ryespublicy/6020-profilakticheskaya-dekada-uchebnyj-avtomobil.html