Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

6 кастрычніка — Дзень архівіста

$
0
0

Пісьмы, дакументы, рэгістрацыйныя нумары, папкі… Кожны дзень мае з імі справу Ліліяна Аркадзеўна Батарчук. У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва яна займае пасаду загадчыка аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання. Разам з тым з'яўляецца старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". Бонус да вышэйпералічанага — вядзенне архіва і справаводства.
— Гэта невялікі ўчастак работы, — гаворыць Ліліяна Аркадзеўна пра свой дадатковы службовы абавязак. — І ў той жа час яму трэба ўдзяляць увагу пастаянна.

Штодня ва ўстанову прыходзяць пісьмы: і электронныя, і ў паштовых канвертах. Іх трэба зарэгістраваць, перадаць дырэктару на рэзалюцыю, а потым разнесці па адрасатах. Напрыканцы года складаецца наменклатура спраў, якой трэба кіравацца ў архіўнай дзейнасці. Раз у пяць год яна ўзгадняецца з дзяржаўным архівам у Глыбокім. Трэба сачыць за тэрмінам захавання матэрыялаў і па яго сканчэнні адпраўляць паперу ў макулатуру. Праўда, такі лёс чакае не ўсе дакументы. Ёсць сярод іх такія, што "прапісаліся"ва ўстанове назаўсёды.

Можа падацца, што работа з дакументацыяй і карэспандэнцыяй — занятак даволі сумны.

— Гэта далёка не так, — сцвярджае Ліліяна Аркадзеўна. — Сумаваць няма калі. Дакументазварот даволі значны, кожны дакумент ці пісьмо патрабуюць асобнай ўвагі.

Брацца за гэтую справу трэба, узброіўшыся засяроджанасцю і адказнасцю.

Крыніца: 
http://www.mijory.by/main/u-ryespublicy/5985-kazhdyj-dokument-trebuet-vnimaniya.html
http://www.mijory.by/main/u-ryespublicy/5985-kazhdyj-dokument-trebuet-vnimaniya.html

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Latest Images

Trending Articles