Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Гости все к нам

$
0
0

13 верасня, у суботу, на плошчы Леніна музычнымі падарункамі віншавалі міярчан артысты з Расіі, Латвіі, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага, Полацкага, Верхнядзвінскага раёнаў. Гледачы падпявалі, танцавалі, узнагароджвалі авацыямі. Словам, музычныя падарункі прыйшліся даспадобы.
У нядзелю віталі прыезджых артыстаў. Харэаграфічны ансамбль Мінскай дзяржаўнай філармоніі "Харошкі"— удзельнік і пераможца самых прэстыжных міжнародных фестываляў, шмат гастралюе па Беларусі і за яе межамі. У Міёрах выконвалі беларускія танцы, многія з іх сюжэтныя. Гралі на музычных народных інструментах, спявалі. Незвычайнае майстэрства прыемна дапаўнялі прыгожыя ўбранні.

Адзін з самых запатрабаваных мужчынскіх вакальных калектываў сярод знаўцаў якаснай элітарнай музыкі арт-група "Беларусы"пакарыла ў Міёрах як меламанаў, так і жаночыя сэрцы ўсіх узростаў. Кіраўнік і асноўны ініцыятар творчых ідэй на працягу сямі гадоў—малады кампазітар і выканаўца Валерый Шмат. Лаўрэаты міжнародных конкурсаў "Беларусы"прывезлі ў падарунак лепшыя песні, сярод якіх сусветныя хіты (многія з іх выконваліся на роднай мове) і нацыянальная класіка.

Арт-група прадставіла гледачам вобраз элітарнага беларуса: маладога, адукаванага, які можа спяваць на розных мовах свету, ведае культуру розных краін, і перш за ўсё, сваёй Радзімы.

Гости все к нам Група "J-морс"—вядомыя і любімыя выканаўцы беларускай рок-музыкі. Лідар гурта, адзін з яго заснавальнікаў, аўтар большасці песень Уладзімір Пугач адзначыў, што ў Міёрах рок-канцэрт прайшоў па ўсіх правілах: людзі дружна сабраліся ля сцэны, танцавалі і спявалі разам.

На чароўным фаер-шоу ў выкананні арт-праекта "Next"магутнае хуткаснае кручэнне агню пераходзіла ў грацыёзны плаўны танец кахання, баявы мужчынскі стыль гарманічна спалучаўся з паветраным жаночым... У той жа час артысты, падобна каскадзёрам, выконвалі рызыкоўныя трукі, ад выдзімання полымя да выкарыстання ў руках вогненных прадметаў.

Расквеціў неба над Міёрамі маляўнічы феерверк. Агні разнастайных колераў і форм адбіваліся ў азёрнай люстры.

Крыніца: 
http://www.mijory.by/mioram-500/5905-gosti-vse-k-nam.html
http://www.mijory.by/mioram-500/5905-gosti-vse-k-nam.html

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles