Гэтая ўрачыстасць па сутнасці стала афіцыйным стартам святочных мерапрыемстваў. Яе ўдзельнікаў сустракала маляўніча аформленае пад выставу фае РДК. Цэнтральны стэнд так і называўся—"Міёры—сёння". Мноствам здымкаў ён апавядаў пра прадпрыемствы і арганізацыі райцэнтра, справы іх калектываў.
Цудоўным дапаўненнем сталі экспазіцыі пра дасягненні вытворцаў. Так, не проста дэманстраваў свае вырабы мясакамбінат. Цудоўна глядзеўся лебедзь у абрамленні каўбаснай пляцёнкі. Юных гледачоў прывабілі калодзеж, хатка, агароджа з каўбас розных гатункаў. Многае можна было паспытаць на смак…
На фоне такой яркай прыгажосці размясціліся самадзейныя артысты народнага калектыву "Язынка", і паліліся цудоўныя мелодыі. Сапраўды, "дзякуй табе, мама, што будзіла мяне рана".
Торжественное открытие 500-годдзю першага пісьмовага ўпамінання Міёр у гістарычных крыніцах быў прысвечаны відэафільм, прапанаваны ўдзельнікам урачыстага сходу. Пра першакрыніцы, якія далі падставу святкаваць гэтую дату, расказаў настаўнік-краязнаўца В. А. Ермалёнак. А затым тэлекамера нагадала мінулае, прадэманстравала справы сённяшняга дня нашых Міёр. Яго жыхары падзяліліся пачуццямі, якія ў іх звязаны з роднымі мясцінамі, цудоўным горадам над возерам.
Вядучы Васіль Мядзюха прадставіў шматлікіх гасцей, якія наведалі Міёры, каб адсвяткаваць яго юбілей разам з жыхарамі райцэнтра.
З прывітаннем да ўдзельнікаў сходу звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер'евіч Кузняцоў. Ён нагадаў асноўныя падзеі з гісторыі горада, але больш падрабязна гаварыў пра дзень сённяшні. Цяпер у Міёрах дзейнічаюць пяць прамысловых прадпрыемстваў, усе яны праходзяць мадэрнізацыю. Вядзецца падрыхтоўка будаўніцтва металургічнага завода. Новае аблічча набываюць установы гандлю, медыцыны, школы, спартыўныя аб'екты, жыллё, помнікі. Лебедзь на гербе нібы прыкрывае сваімі крыламі горад ад бед і нягод. Расці яму і квітнець.
Торжественное открытие Намеснік старшыні аблвыканкама Алег Сяргеевіч Мацкевіч зачытаў прывітальны адрас старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінца і ўручыў Ганаровыя граматы аблвыканкама ветэранам працы, былым старшыням Міёрскага райвыканкама У. Ю. Скавародку і В. І. Тарасевічу, начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму В. А. Драбу, трактарысту ААТ "Мерыца"П. А. Аніську. Падзяка старшыні аблвыканкама аб'яўлена трактарысту-машыністу ААТ "Туркова"В. І. Сташкевічу.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіль Парфёнавіч Папко засведчыў, што Міёры набываюць новы выгляд і памнажаюць працоўныя традыцыі, сюды заўсёды хочацца вярнуцца. Ён уручыў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыні райвыканкама І. В. Кузняцову. Ад сябе асабіста дэпутат прыпаднёс камплект аргтэхнікі раённаму Дому дзіцячай творчасці. У адказ яму ўручана пано, створанае дзецьмі.
Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, звяртаючыся да ўдзельнікаў сходу, адзначыў, што мы —нацыя з вялікім мінулым і вялікай духоўнай культурай. Галоўнае цяпер—захаваць душу народа, якая заўсёды вылучалася дабрынёй, цярплівасцю і працавітасцю. А ў падарунак старшыні райвыканкама прыпаднёс абраз Святой Багародзіцы—на дапамогу ў працы, кнігу гісторыі беларускай царквы. Благачынны Міёрскай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч звярнуўся да прысутных з прывітаннем.
Пажадалі міярчанам ісці ў будучыню з Богам у сэрцах пробашч Міёрскага касцёла ксёндз-прэлат Кшыштаф Міянкіна і пробашч Дзісенскага касцёла ксёндз Аляксандр Грыцкевіч, падарунак ад іх—альбом дыяцэзіі.
Дырэктар філіяла Белдзяржстраху па Віцебскай вобласці Мікалай Барысавіч Баран падзякаваў кіраўніцтву раёна за падтрымку. Наглядным сведчаннем узаемадзеяння стаў новы будынак Дзяржстраху ў Міёрах.
Удзельнікаў сходу вітаў першы намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама Антон Валер'евіч Чарвінскі, менавіта на Міёрскай зямлі ён сфарміраваўся як асоба і атрымаў пуцёўку ў жыццё…
За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і ў сувязі з 500-годдзем першага ўпамінання Міёр у гістарычных крыніцах на ўрачыстым сходзе вялікай групе перадавікоў розных галін народнай гаспадаркі ўручаны Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта…
Святочны канцэрт для ўдзельнікаў урачыстага сходу распачала харэаграфічная кампазіцыя дзяўчат з сімвалічнымі сяўбой і жнівом, а затым самыя яркія старонкі гісторыі Міёр ад вядучых межаваліся выступленнямі таленавітых артыстаў і танцавальных калектываў Міёршчыны.