Беларуская Віленшчына і заходняе Паазер'е добра прадстаўлены ў спісе 35 найцікавейшых гарадоў Беларусі. Спіс склаў папулярны сайт на турыстычную тэматыку vandrouka.by.
Паводле спісу бясспрэчным лідэрам можна лічыць Горадню. Вялікая колькасць помнікаў архітэктуры, цэласная забудова цэнтральнай частцы горада, цудоўныя асобныя славутасці. Многія, патрапіўшы ў Горадню, не могуць паверыць, што гэты горад не дзе-небудзь у Еўрасаюзе, а ў Беларусі.
На другім месцы -- Віцебск, які вядомы, як горад фестываляў, радзіма Шагала. Адзін з самых прыгожых гарадоў пачатку 20-га стагоддзя, паступова вяртае былую веліч. Адноўленыя царквы, рэнававаны гістарычны цэнтр вырабляюць добрае ўражанне на гасцей горада.
Далей ідуць Мінск і Нясвіж.
Што тычыцца гарадоў нашага краю, вось як размеркаваліся месцы:
12. Паставы
17. Глыбокае
22. Ашмяны
25. Браслаў
28. Дзісна
29. Вілейка
31. Маладзечна
34. Мёры
Азнаёміцца са спісам цалкам можна па гэтай спасылцы.