Quantcast
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Моладзь запрашаецца да ўдзелу ў конкурсе на ўдзел у летніх школах па правах чалавека ў Вільні

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2013 год.

У межах праграмы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Мэтавая група:

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека.
Узрост: ад 18 да 25 гадоў.

Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.

Месца правядзення:

Беларускі Дом правоў чалавека Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Падрабязнасці ТУТ.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles