Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Адзіныя ў памкненнях

$
0
0

3-га красавіка адбылася першая арганізацыйная сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання, хаця на яе яшчэ былі запрошаны дэпутаты, паўнамоцтвы якіх ужо закончыліся. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня Віцебскага абласнога Савета А. Я. Ацясаў, старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама В. У. Ісачанка і старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў.
Сесію на правах старшыні раённай выбарчай камісіі адкрыла Р. В. Парфёненка. Яна падвяла вынікі галасавання. Выбары на Міёршчыне прайшлі арганізавана, без парушэнняў, дэпутаты абраны па ўсіх 32 акругах, раённы Савет новага склікання аб'яўлены паўнамоцным.

Старшынёй раённага Савета дэпутатаў тайным галасаваннем аднагалосна выбрана Марыя Мікалаеўна Баніфатава. Яе кандыдатуру прапанаваў дэпутат У. П. Нікалаёнак, падтрымаў старшыня Дзісенскага гарвыканкама і дэпутат ад Дзісенскай-Дзвінскай выбарчай акругі №12 А. А. Качан, які ведае Марыю Мікалаеўну як адукаванага і працалюбівага чалавека. А. Я. Ацясаў адзначыў яе абаяльнасць і ўменне працаваць з людзьмі. Пры абмеркаванні кандыдатуры дэпутат і загадчык Язненскай участковай бальніцы У. П. Пашковіч адметнымі назваў характэрныя ёй нераўнадушша да чужых праблем, веданне раёна і ўменне займацца нават тымі пытаннямі, што не ўваходзяць у яе кампетэнцыю.

Намеснікам старшыні раённага Савета на грамадскіх пачатках адкрытым галасаваннем адзінагалосна абраны дэпутат ад Паташнянска-Гвардзейскай акругі №28 В. А. Драба, які гэтую пасаду займаў і ў папярэднім скліканні.

Сфарміраваны наступныя пастаянныя камісіі і выбраны іх кіраўнікі:

— па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту — А. А. Качан, А. В. Ліманоўскі, В. П. Буёнак, І. А. Крук (старшыня), С. І. Жабёнак, М. П. Кашкур;

— па бюджэце і эканамічным развіцці — В. В. Бандарэнка, А. С. Дуброўская, С. А. Жук, С. К. Лабунька, Л. І. Лясовіч, К. А. Матэленак, С. А. Матэленак, У. І. Мяцеліца (старшыня), Р. Ф. Пухальскі;

— па пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі — Я. І. Баран, Н. П. Бялевіч, В. У. Гагалінскі (старшыня), Г. М. Колбун, С. М. Матэленак, У. П. Нікалаёнак, І. Г. Сушко, І. У. Юрашак;

— па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі — Л. Г. Бервячонак, А. С. Кляшчонак, У. П. Пашковіч, С. М. Палячэнка, У. В. Ханецкі, А. В. Шамёнак (старшыня), У. У. Шыдлоўскі.

У склад прэзідыума раённага Савета ўвайшлі яго старшыня М. М. Баніфатава, намеснік старшыні В. А. Драба, старшыні пастаянных камісій І. А. Крук, У. І. Мяцеліца, В. У. Гагалінскі і А. В. Шамёнак, а таксама дадаткова выбраны дэпутат ад Дзісенскай-Дзвінскай выбарчай акругі №12 А. А. Качан.

Старшыня абласнога Савета А. Я. Ацясаў заклікаў дэпутатаў новага склікання актыўна садзейнічаць вырашэнню няпростых задач, што стаяць перад раёнам у сельскай гаспадарцы, добраўпарадкаванні, развіцці асабістых падсобных гаспадарак і па іншых напрамках. Ён падзякаваў дэпутатам папярэдняга склікання за старанне. Падкрэсліў, што камфортна, прыемна было працаваць з Р. В. Парфёненка, якая адказна адносілася да сваіх абавязкаў і клапацілася пра інтарэсы раёна. Аляксандр Ягоравіч уручыў Раісе Васільеўне Ганаровую грамату абласнога Савета.

Шматгадовая дзейнасць Р. В. Парфёненка на адказнай пасадзе адзначана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў.

Словы ўдзячнасці дэпутатам 26-га склікання і найлепшыя пажаданні новаму складу раённага Савета выказаў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. Ён уручыў Р. В. Парфёненка Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта, аб'явіў падзякі дэпутатам мінулага склікання Р. А. Гернат, Г. А. Курыльчык, С. Д. Лясовіч, Р. У. Маліноўскаму, С. А. Пляшкову, В. І. Пабяржыну, А. А. Скавародка за добрасумленную работу ў органах мясцовага кіравання і самакіравання і актыўную грамадскую дзейнасць.

Крыніца: 
http://www.mijory.by/
http://www.mijory.by/

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles