Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

С миллиметровой точностью |

$
0
0

Токары-прафесіяналы заўсёды былі запатрабаванымі спецыялістамі, якіх ахвотна прымалі на працу ў розныя прамысловыя, камунальныя, мантажныя, рамонтныя і іншыя прадпрыемствы.

— А я вось свой лёс звязаў з сельскай гаспадаркай. У 1981-ым дэмабілізаваўся з арміі і падаўся ў Віцебск на курсы токараў. За 4 месяцы асвоіў незнаёмую прафесію, вярнуўся ў саўгас "Міёрскі", дзе і цяпер працую за станком, — расказвае Эдмунд Іванавіч Юркевіч. — Такарная справа не кожнаму па душы, і не ўсякі можа яе асвоіць, бо тут патрэбна і акуратнасць, і ювелірная дакладнасць, бо калі памыліцца пры замерах і няправільна абтачыць ці адшліфаваць якую-небудзь дэталь, то можна сапсаваць яе. Трэба мець добры зрок і хуткую рэакцыю, адчуваць работу станка і падатлівасць металу, мець "цвёрдую"руку, каб забяспечыць міліметровую дакладнасць пры вытачцы дэталяў.

Шмат турбот у сельскага токара з вясны да позняй восені, калі істотна павялічваецца нагрузка на тэхніку. У напружаным рэжыме працуе падчас сяўбы. Землі ў гаспадарцы камяністыя, і глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты іншы раз ламаюцца. Новыя запчасткі купляць дорага. У такім разе бярэцца за справу вопытны токар. Як адзначаюць трактарысты, Эдмунд Іванавіч, выточваючы дэталі і рэстаўруючы іх, міліёны рублёў для гаспадаркі эканоміць.

Крыніца: 
http://www.mijory.by/
http://www.mijory.by/

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles