Хрысціянскі гурт LAUDANS прэзентаваў дыск спеваў на вершы польскага паэта ксяндза Яна Твардоўскага.
Прэзентацыі дыска адбыліся на філалагічным факультэце БДУ ў Мінску і ў касцёле ў Гомелі.
На адзін са спеваў - "Калі кажаш" - музыкі запісалі відэаролік.
Словы: кс. Ян Твардоўскі, музыка: Андрэй Лугін, малюнак: Аксана Ючкавіч.
* * *
Зборнік вершаў ксяндза Яна Твардоўскага "Razem z Tobą/Разам з Табою"ў арыгінале і перакладзе Дануты Бічэль і Крыстыны Лялько быў выдадзены ў 2012-м у выдавецтве "Pro Christo". Набыць можна ў кнігарні "Духоўная кніга" (Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 25).
* * *
Гл. таксама:
Крыніца: