Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Дзеці міёрскай парафіі адпачылі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора

$
0
0

Дзецям з міёрскай парафііі пашчасціла больш за тыдзень адпачыць у польскім горадзе Владыславове. Размяшчаецца ён на Хельскай касе, якраз на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Дваццаць пяць дзяцей і тры выхавальнікі — Ганна і Яўген ВАЙСКОВІЧЫ, Яўгенія БАГОВІЧ — выправіліся на адпачынак на камфартабельным аўтобусе, які прыехаў за імі з Польшчы. На ім жа вярталіся дадому.

жылі дзеці і дарослыя ў вялікім гасцінным доме па два-чатыры чалавекі ў пакоі. У кожным нумары свой санвузел.

Час праводзілі па праграме. Купаліся ў моры і плавалі на караблі. З экскурсіямі наведвалі цікавыя мясціны горада і яго ваколіц, забаўляліся ў акіян-парку. Хоць дзеці з адной парафіі, але не ўсе ведалі адно аднаго. У паездцы знайшлі новых сяброў. Пазнаёміліся і з аднагодкамі- палякамі, працягваюць стасункі праз Інтэрнэт.

Запомнілася нашым дзецям польская кухня, мяккі цёплы пясочак на ўзбярэжжы, карысныя салёнае паветра і марская вада. Незабыўныя ўражанні і невымоўныя эмоцыі везлі дадому ў настроі і ў сэрцы.

***
Бацькі дзяцей, што адпачывалі ў Польшчы, выказваюць шчырыя словы прыязнасці спонсарам і арганізатарам адпачынку: ксяндзу пробашчу Крыштафу Міенкіну, арганістцы Анжэле Кіпрушавай, выхавальнікам Ганне і Яўгену Вайсковічам, Яўгеніі Баговіч. Начальніку аддзела загса Вользе Галімбоўскай асаблівая падзяка за аператыўную дапамогу, за чулае сэрца. Усім дабрадзеям бацькі жадаюць моцнага здароўя і Божага бласлаўлення.

Фота Ганны ВАЙСКОВІЧ.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles