Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Пра гандлёвае абслугоўванне на Міёршчыне

$
0
0

На пасяджэнні райвыканкама падрабязна прааналізавалі работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання па выкананні патрабаванняў Дырэктывы №2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва”.
Ішла грунтоўная размова пра гандлёвае абслугоўванне на Міёршчыне, якое арганізуе райспажыўкааперацыя. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел старшыня праўлення аблспажыўсаюза Аляксандр Пуцята, начальнік Полацкага пагранічнага атрада Павел Харчанка.

Дырэктыва №2 накіравана на барацьбу з фармалізмам, валакітай, паператворчасцю, абыякавасцю да патрэб людзей. Па колькасці зваротаў і іх характары звычайна мяркуюць, наколькі аператыўна і грунтоўна вырашаюцца пэўныя пытанні на месцах, ці здольны адказныя асобы канструктыўна іх разглядаць.

Па інфармацыі кіраўніка спраў райвыканкама Валерыя Драба, з 2012 года назіраецца тэндэнцыя да змяншэння зваротаў грамадзян у райвыканкам. Тады паступіла 247, летась — 140. На тое паўплывала наладжаная сістэма ўзаемадзеяння з людзьмі. Асаблівая роля “прамых тэлефонных ліній”. Больш за ўсё званкоў паступіла ў 2015-2016 гадах — па 65. Летась — 53. Лідзіруюць пытанні, якія маюць дачыненне да жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на другім месцы дарожныя праблемы, затым ідуць звязаныя з аграпрамысловым комплексам, сацыяльным забеспячэннем, гандлем і паслугамі.

Летась у выканаўчыя і распарадчыя органы раёна ад грамадзян паступілі 463 звароты (на пяць больш, чым у 2016), ад юрыдычных асоб — 14. У райвыканкам адрасавалі 140, дзе акрэслены 194 пытанні. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі накіравалі 11 зваротаў з 12 пунктамі. Выказваюцца ў пісьмовай і вуснай форме, таксама ў электроннай. Актуальнымі застаюцца пытанні, якія маюць дачыненне да камунальнай і дарожнай гаспадарак, жыллёвага заканадаўства, землеўпарадкавання і землекарыстання, занятасці. Але ў параўнанні з папярэднім годам іх колькасць зменшылася. Паступіла 12 калектыўных зваротаў, якія разгледжаны з выездам на месца.

Наогул, з адрасаваных у райвыканкам 194 пытанняў задаволена 45 просьб, на 86 далі тлумачэнні, па 38 — адмовілі, два накіравалі па кампетэнцыі, 14 па шэрагу прычын пакінулі без разгляду, 9 — узялі на кантроль. З дзвюх скарг, дзе акрэслівалася шэсць праблем, задаволена адна, якая мела дачыненне да рамонту дарогі да дому заяўніка.

Аналізуючы сітуацыю ў структурных падраздзяленнях райвыканкама, дакладчык паведаміў, што летась часцей за ўсё грама- дзяне звярталіся ў РАУС, на другім месцы — упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. У аддзел адукацыі, спорту і турызму накіравалі чатыры звароты, ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання звярнулася адна юрыдычная асоба.

Адзначана, што работа з людзьмі патрабуе асаблівай увагі. Форм узаемадзеяння шмат: сустрэчы інфармацыйных груп, прыёмныя дні, выязныя прыёмы, “прамыя”, “гарачыя тэлефонныя лініі”, якія пастаянна анансуюцца ў раённай газеце. Пачуць і адгукнуцца — задача кожнага кіраўніка. Трэба працаваць на апераджэнне, але не быць галаслоўнымі ў сваіх абяцаннях.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Наталія СТАНКЕВІЧ


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles