Quantcast
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Першую камунію прынялі дзеці ў міёрскім касцёле

  • Image may be NSFW.
    Clik here to view.

У нядзелю, 13 мая, да міёрскага касцёла ішлі па-святочнаму апранутыя хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бацькамі і хроснымі. Два гады дзеці рыхтаваліся да ўрачыстасці: наведвалі заняткі па рэлігіі, вывучалі малітвы і засвойвалі асновы катэхізіса, здавалі экзамен і першы раз спавядаліся.
Image may be NSFW.
Clik here to view.

Перад уваходам у святыню бацькі блаславілі дзяцей. Іх сустрэў ксёндз Крыштаф і ўсе разам увайшлі ў касцёл. Распачалася святая Імша. Усе першакамунійныя дзеці былі задзейнічаны ў літургіі: спявалі псальм, чыталі Слова Божае, удзельнічалі разам з бацькамі ў малітве верных і ў паднясенні святых дароў. Да алтара прынеслі і вялікае сэрца з фотаздымкамі (партрэтам кожнага). Такім жэстам выказалі сваю любоў да Бога.

Ксёндз-пробашч Крыштаф Міенкіна ў прамове нагадаў бацькам і хросным паказваць прыклад веры маладому пакаленню: “Калі вы верыце, ходзіце ў касцёл, то і яны будуць так рабіць”. Дзецям наказаў жыць у любові Божай, рабіць дабро, дзякаваць Богу за дар Эўхарыстыі, які атрымалі. У заключэнні святар прыгадаў словы святога папы Лявона Вялікага: “Кожны крок спазнання Бога — гэта крок да вечнасці”.

30 юных парафіян прыступілі да Першай камуніі. Крок да пазнання Бога зроблены з чыстым сэрцам і запаленымі свечкамі ў руках.

Image may be NSFW.
Clik here to view.

Май ва ўсіх каталіцкіх святынях прысвячаецца ўшанаванню маці Божай Марыі. Літаніяй моляцца штовечар не толькі ў касцёлах, але і ў вёсках ля крыжоў. З просьбамі да Багародзіцы звяртаюцца ў малітвах на ружанцы. Менавіта іх дзеці атрымалі ў святочны дзень у падарунак. Што гэта і як на ім маліцца, навучыла настаўніца Наталля Гарноўская. Для катэхеткі сёлетні выпуск першакамунійных дзяцей юбілейны — 25-ы.
Image may be NSFW.
Clik here to view.

Наталля Тадэвушаўна прыгадвае, што яе вучылі маліцца бацькі, а многіх аднагодак—і бабулі. Тады яшчэ існавала забарона на наведванне святыняў. За гэта выстаўлялі на лінейцы, маглі звольніць з працы. Аднак вера, што стагоддзямі жыла ў душах людзей, аказалася мацней за запужванне. І тады здавалі экзамен на веданне малітваў, таксама ва ўрачыстай абстаноўцы прымалі Першую камунію. Сакрамант Наталлі ўдзяляў ксёндз Ян Грабоўскі. Пры мінулым пробашчы-ксяндзы Уладасе Пятрайцісе 27 год таму сістэматычна праводзіліся заняткі па катэхезе для дзяцей, якія рыхтаваліся да Першай камуніі. Добрая традыцыя працягваецца і сёння. На наступны год рыхтуюцца да сакраманту больш за 20 дзяцей.

Напрыканцы службы дзеці і іх бацькі выказалі ўдзячнасць святарам пробашчу Крыштафу Міенкіну, вікарыю Андрэю Таўруку і катэхетцы Наталлі Гарноўскай. Віншаванні з нагоды дня нараджэння прымаў ад парафіян ксёндз Андрэй.
Больш фота https://vk.com/album-93032809_254184899


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles