Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Миорский металапракатный завод "обрастает"стенами

$
0
0

На дарозе да будучага Міёрскага металапракатнага завода назіраецца інтэнсіўны рух аўтатранспарта. На абочынах некалькі вялікагрузных фур з розных абласцей рэспублікі чакаюць чаргі, каб разгрузіцца. Бліжэй да варот прыпыняюцца асабістыя іншамаркі, па нумарах якіх можна вывучаць геаграфію не толькі Беларусі.

За гэтым мурашнікам назіраў днём, збіраюся паглядзець на панараму будоўлі і ноччу. Чуў, што сем высокіх мачтаў асвятлення з магутнымі святлодыёднымі ліхтарамі толькі ўзмацняюць уражанне інтэнсіўнасці работ. Будучае прадпрыемства набывае канкрэтныя абрысы: лес металаканструкцый і бетонных стаякоў паступова абгароджваецца сценамі.

Расцём у вышыню, — сцвярджае генеральны дырэктар Пётр Шымуковіч. — На будаўнічай пляцоўцы штодзень нешта мяняецца, працуюць тры вежавыя краны. На асноўным лістапракатным цэху зманціравана звыш 1200 тон металаканструкцый — не менш за трэць неабходнага. Заліваецца фундамент пад першы стан халоднага пракату, на які патрэбна ўкласці каля пяці тысяч тон бетону. У сярэдзіне лютага для гэтага агрэгата павінна паступіць з Германіі ёмістасць для эмульсіі.

— Памеры збудаванняў і абсталявання вялізныя, побач з імі не толькі чалавек, а нават вялікагрузныя аўтамашыны — нібы мурашкі, — працягвае Пётр Мікалаевіч і пацвярджае сказанае здымкамі на маніторы ноўтбука ці на экране смартфона. — Праз месяц пачнуцца пастаўкі частак такога ж масіўнага рэверснага стана, вырабленага нямецкімі машынабудаўнікамі.

У найбольшай ступені гатоўнасці гмах майстэрняў: закончаны дах, "абшыты лістамі"сцены. На адміністрацыйным корпусе, а гэта два будынкі, якія злучае галерэя, завершаны бетонныя работы. Вакол стаякоў, што падтрымліваюць перакрыцці паверхаў, ідзе кладка сцен.
Узгаданыя мачты асвятлення — не часовыя, яны будуць выконваць сваю ролю і на дзеючым заводзе. Цяпер да іх дабаўляюцца апоры пад ліхтары на пад'ездзе.

Працягваецца навучанне ў Германіі найбольш запатрабаваных спецыялістаў для работы на пракатным і іншым абсталяванні. Прадстаўнікі металапракатнага завода скіроўваюцца з інспекцыйнымі паездкамі на прадпрыемствы, дзе яно вырабляецца, у розныя краіны свету. Так, у Японіі кантралявалі гатоўнасць машыны для зваркі металічных лістоў. Сам Пётр Мікалаевіч толькі што вярнуўся з Германіі і дэманструе на экране смартфона дэталі чарговага стана, кожная з якіх важыць дзясяткі тон.

У заключэнне размовы цікаўлюся, як кіраўнік ацэньвае ход работ на будоўлі.
— Яны блізкія да прадугледжаных графікам, — адзначае Пётр Мікалаевіч.

Фота аўтара.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК. Дата артикула:07.02.2018

Конспективные заметки о возведении металапракатнага завода в Миорах


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles