У 2017 годзе па рашэннях райвыканкама арганізаваны тры раённыя суботнікі: 18 лютага, 1 ліпеня і 7 кастрычніка. Падчас іх суб’екты гаспадарання зарабілі 44563,51 рубля. На 1 студзеня 2018-га ўсе да капейкі выкарыстаны на наступныя мэты:
праектна-вышукальныя работы, выраб праектна-каштарыснай дакументацыі, падрыхтоўчыя працэсы па аб’екце “Мадэрнізацыя выратавальнай станцыі ў Міёрах” — 6472 рублі;
- бягучы рамонт Міёрскай СШ №2 — 1312,2 рубля;
- узнагароджанне лепшых спартсменаў з ліку дзяцей і моладзі, пераможцаў і прызёраў абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў па выніках 2016 года — 4190,56 рубля;
- падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, “Чалавек года Міёршчыны”, “Жанчына года Міёршчыны” і іншых культурных мерапрыемстваў, набыццё банераў, друкаванай і сувенірнай прадукцыі — 22076,16 рубля;
- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Міёрскай ЦРБ (інфекцыйнае аддзяленне), тэрытарыяльнага цэнтра, школы мастацтваў, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама — 7312,59 рубля;
- набыццё матэрыялаў і ўстаноўка скульптуры на набярэжнай райцэнтра — 3200 рублёў.
Сёлета праведзены пакуль адзін раённы суботнік — 24 лютага. На 23 сакавіка сабрана 7748,91 рубля.
Раіса ЛАКОТКА, начальнік
аддзела эканомікі райвыканкама.