Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Помощник прокурора Ольга Борисенко признана лучшей в республике

$
0
0

Памочнік пракурора Вольга БАРЫСЕНКА па выніках работы за 2017 год прызнана лепшай у рэспубліцы. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося на выніковай калегіі ў Мінску 1 сакавіка. Вользе ўручылі памятны вымпел. Партрэт памочніка пракурора Міёрскага раёна занесены на Дошку гонару Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

— Работу ацэньваюць па розных паказчыках. Ад граматна складзенай дакладной запіскі да якасці падтрымкі дзяржаўнага абвінавачвання ў судзе. Улічваюцца ініцыятыўнасць, самаадукацыя, творчы падыход да справы, — расказвае Вольга Рыгораўна. — Такая высокая ацэнка для мяне нечаканая. На цырымоніі ўзнагароджання з цяжкасцю стрымлівала хваляванне. Канечне, вельмі прыемна. Хочацца працаваць з яшчэ большай самааддачай.

Пракуратура Міёрскага раёна — першае працоўнае месца Вольгі Барысенка. Уладкавалася сюды ў ліпені 2015 года пасля юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта. Тады паставіла сабе мэту набірацца вопыту і сцвярджацца ў прафесіі. І цяпер у вокнах кабінета памочніка пракурора святло загараецца задоўга да пачатку рабочага дня і патухае нашмат пазней за шэсць вечара.

З першай прафесійнай перамогай Вольгу віншавалі калегі з міёрскай пракуратуры, з іншых раёнаў і вобласці. Дома ў Хойніках за яе радуюцца маці і родныя сёстры.

VFL.RU - ваш фотохостинг

Кацярына РЫНКЕВІЧ


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles