У студзені ў горадзе і раёне выяўлена 499 парушэнняў правіл дарожнага руху. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 157 пешаходаў. З іх 83 пераходзілі праезную частку ва неўстаноўленым месцы, 74 не абазначыліся флікерамі ў цёмны час сутак.
Вадзіцелі па-ранейшаму спяшаюцца. Фактаў перавышэння хуткасці 107. Чатыры кіроўцы затрыманы за рулём у стане алкагольнага ап'янення. Выяўлена сем бяспраўнікаў. 26 вадзіцеляў панеслі пакаранне за рэмень бяспекі, якім не палічылі патрэбным прышпіліцца.
Зарэгістраваны два дарожна-транспартныя здарэнні. У выніку ДТЗ адзін чалавек загінуў, два паранены.
Вольга ШВЯЦОВА, старшы інспектар
па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ РАУС.
На должность начальника Миорского РОВД назначен Василий Николаевич Балад
Миорская отделение Департамента охраны по итогам 2017 года стало лучшим в республике.