Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Визит замминистра здравоохранения Игоря Ласицкага и заседание штаба на новой больницы в Миорах

$
0
0

Не толькі галоўны корпус, а ўвесь гарадок новай цэнтральнай раённай бальніцы — веснавы ўводны аб'ект гэтага года. Таму справы на ім пад пастаянным кантролем раённых і абласных улад, адказных работнікаў рэспубліканскага ўзроўню. Двойчы на тыдні тут праходзяць штабы з аналізам ажыццёўленага і пастаноўкай задач на бліжэйшыя дні і перспектыву. У мінулую сераду, 7 лютага, у асветленых і пафарбаваных калідорах і пакоях лячэбнага корпуса, на ўсёй пляцоўцы новай цэнтральнай бальніцы было асабліва мнагалюдна.

Фотафакт #4:Строительство Больницы в Миорах

Миорский район.Перспективы развития

Миорская ЦРБ в инвестпрограмме на 2018 год В Витебской области

Супалі візіт намесніка міністра аховы здароўя рэспублікі Ігара Ласіцкага і пасяджэнне штаба пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзіміра Белавуса, а таксама старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Ігара Ісачэнкі з удзелам прадстаўнікоў заказчыка, усіх падрадных і субпадрадных арганізацый. Міёрскі раённы выканаўчы камітэт прадстаўляў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч.

Днём раней я прайшоў па цёплых (ацяпленне падключана) і светлых (асвятленне дзейнічае) калідорах галоўнага корпуса. Яны пакінулі для неспецыяліста ўражанне блізкага набліжэння здачы ў эксплуатацыю. Сапраўды, вокны і дзверы паўсюдна ўстаноўлены, усе чатыры ліфты зманціраваны, сцены пабелены, дзе трэба — плітка на падлозе ўкладзена… Хаця праводка месцамі тырчыць са сцен, пракладка медных труб не завершана, не ўсе "тэхнічныя праёмы"схаваны за дзверцамі ці шчытамі. Няма парэнчаў на лесвіцах, дзе-нідзе трэба крыху папрацаваць тынкоўшчыкам ці малярам. У калідорах бачна толькі арматура падвясных столяў, значыць, не ўсё закончана з трубамі, праводкай і абсталяваннем, што размешчаны вышэй. Але ж работы не спыняюцца…

Старшы вытворца работ "Полацксельбуда"Уладзімір Шавярновіч патлумачыў, што на ўсіх трох паверхах распачаты чыставыя работы, ідзе канчатковая афарбоўка сцен і столяў у палатах і кабінетах, рассцілаецца лінолеум, устанаўліваецца сантэхніка. Хапае спраў спецыялістам "Гравеліту"з Полацка, "ПанакумсГруп"з Віцебска, нашых ПМК-55 і "Капіталдрэўпрадукта". Наладкай электраабсталявання займаецца фірма "Прамэнергабуд"з Віцебска, злучаюць свае правады сувязісты, слабаточнікі (відэаназіранне), майстры пажарна-ахоўнай сігналізацыі.
Умовы для ўстаноўкі медыцынскага абсталявання пакуль не створаны.

Для асабліва цікаўных чытачоў адзначу, што для афарбоўкі сцен выбраны някідкія светлыя колеры: калідоры першага паверха пераважна жоўтыя і ружовыя, другога — зеленаватыя, трэцяга — зноў жоўтыя, але крыху іншага адцення.

Калі па гэтых жа калідорах і палатах праз дзень рушыла прадстаўнічая дэлегацыя ўдзельнікаў штаба, ля кожнай недаробкі прыпыняліся. Прадстаўнік адпаведнай падраднай ці субпадраднай арганізацыі тлумачыў, калі закончацца работы, што для гэтага патрабуецца.
У харчаблоку будаўнікі завіхаліся больш актыўна: даводзілі да ладу сцены, укладвалі керамічную плітку на падлогу, манціравалі ліфт з падвала, фарбавалі батарэі. Для гэтага створаны пэўныя ўмовы, бо падведзена цяпло.

Напружана вядуцца работы ў гаспадарчым корпусе. Тут не ўсюды ёсць вокны і дзверы. Навапалачане толькі злучаюць трубы ацяплення і вентыляцыі, глыбачане з ПМК-48 займаюцца водаправодам і каналізацыяй. Толькі як паступіць цяпло (магчыма, на наступным тыдні), пачнецца ўнутраная аддзелка.

Па кацельні, нарэшце, прыняты праектныя рашэнні, яна будзе працаваць на мясцовым паліве—драўнянай шчапе. Але затрымка атрымалася. Таму муляры з полацкага "Гравеліта"толькі заканчвалі кладку сцен, хаця "тэхналагічныя праёмы"для ўстаноўкі катлоў і іншага абсталявання застануцца. Не заліта падлога, не зроблены ўсе фундаменты пад катлы. Дах чакаў бетонную пліту перакрыцця, толькі пасля пачнецца яго ўцяпленне і гідраізаляцыя.

На гэтым аб'екце, бадай, члены штаба затрымаліся больш усяго з вызначэннем тэрмінаў і парадку работ.
Непасрэдна пасяджэнне штаба праходзіла ў адным з кабінетаў галоўнага корпуса ЦРБ. Яно пачалося з канстатацыі, што за мінулы перыяд можна было зрабіць больш, таму цяпер застаюцца вялікія аб'ёмы. А на ўсё ў будаўнікоў падрадных і субпадрадных арганізацый ёсць не так шмат дзён у лютым-красавіку, кожны павінен быць плённым.
***
У аўторак, 6 лютага, штаб па заканчэнні рамонтных работ на тэрапеўтычным корпусе, больш вядомым як БАМ, правёў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Вызначаны канкрэтныя тэрміны.

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles