Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Госконтроль. В Миорском районе выявлены факты внесения недостоверных сведений

$
0
0

Рамонт паправіць сітуацыю

У снежні мінулага года і студзені бягучага Аршанскі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю сумесна са службамі ветэрынарнага і санітарнага нагляду раёна вывучыў пытанне выканання санітарных і ветэрынарных правіл.

У прыватнасці, выяўлялі гатовую прадукцыю і сыравіну з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці на шэрагу прадпрыемстваў Аршаншчыны, якія перапрацоўваюць сельгаспрадукцыю.

Выяўлены парушэнні пры захоўванні гатовай прадукцыі, а таксама патрабаванняў па ўтрыманні вытворчых і складскіх памяшканняў. Для выпраўлення сітуацыі неабходна правесці рамонтныя работы. Дадзены рэкамендацыі Аршанскім малочнаму, мясакансерваваму камбінатам, "Оршасырзавод", камбінату хлебапрадуктаў і ўстаноўлены тэрміны іх выканання.

Калі зацікаўленасць асабістая

Пры праверцы рэалізацыі праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Міёрскім раёне выяўлены факты ўнясення несапраўдных звестак у журнал уліку індывідуальных заняткаў у адносінах вучняў.

Фактычна яны не наведвалі іх, але няяўка не фіксавалася, адзнакі выстаўляліся. Адсутнасць кантролю за гадзінамі, якія адпрацоўваюцца педагогамі ўстановы, прывяла да залішняй выплаты ім грашовых сродкаў з бюджэту раёна.

Па выніках праверкі незаконна выдадзеныя сумы вернуты ў бюджэт у поўным аб'ёме, спагнаны і працэнты за незаконнае карыстанне сродкамі.

Устаноўлены шэраг іншых парушэнняў у сферы вядзення бухгалтарскага ўліку, скажэння статыстычных дадзеных, у вобласці будаўнічай дзейнасці пры эксплуатацыі будынкаў і аб'ектаў інжынернай інфраструктуры і інш.

За парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты юрыдычная асоба, тры службовыя і два спецыялісты на агульную суму 819 рублёў, да дысцыплінарнай — сем чалавек.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles