Вакцынацыя — адзіны надзейны спосаб абараніцца ад грыпу. Прышчэпка ад грыпу навошта патрэбна?
Грып — вірусная інфекцыя, якая хутка перадаецца. Хвароба працякае цяжка: тэмпература цела падымаецца вышэй за 38 градусаў, ныюць мышцы і суставы, з'яўляецца моцны боль, слабасць, потым пачынаюцца кашаль і насмарк.
Супраць грыпу няма спецыфічных лекаў: на вірусы не дзейнічаюць антыбіётыкі, супрацьвірусныя прэпараты не заўсёды эфектыўныя. Пры гэтым высокая рызыка развіцця ўскладненняў. Ад грыпу і звязаных з ім захворванняў штогод паміраюць да паўмільёна чалавек.
Дапаможа?
Эфектыўнасць вакцын супраць грыпу складае ў сярэднім 70-80%. Адносна невысокая лічба, на гэта свае прычыны:
v у віруса грыпу шмат разнавіднасцей, ён хутка муціруе. Прышчэпка не абараняе ад віруса, які не ўдзельнічае ў эпідэміі бягучага года, але вы можаце захварэць менавіта на непапулярны від;
v вакцыны працуюць з рознай эфектыўнасцю, у сучасных прэпаратаў яна вышэй.
У тых, хто прышчэплены і ўсё ж захварэў, грып працякае лягчэй і не прыводзіць да ўскладненняў.
Прышчэпка эфектыўная і ад іншых вірусных інфекцый з падобнымі сімптомамі.
Ці могуць быць наступствы?
Галоўная небяспека — алергічная рэакцыя, напрыклад, на курыны бялок і іншыя кампаненты вакцыны. Калі ў вас падобныя праблемы, выбірайце вакцыны, у якіх няма алергену, ці зусім адмоўцеся ад імунізацыі.
Павышэнне тэмпературы да 37,5 градуса, пачырваненне і невялікая прыпухласць у месцы ўкола — гэта нармальная рэакцыя, якая сведчыць пра фарміраванне імуннага адказу. Такія сімптомы праходзяць за некалькі дзён.
Фота для ілюстрацыі.
А. АСЛАНАЎ, судмедэксперт.