Конкурс каляднай песні “Зорка Бэтлеему” ў шаснаццаты раз прайшоў у Мёрскім раённым Доме культуры ў сераду 3 студзеня.
У ім удзельнічалі прадстаўнікі дванаццаці парафій. Кожная з парафій прадставіла сваю цікавую праграму, таму журы было нялёгка вызначыць лепшых.
У выніку было прысуджаны тры першых месцы. Лепшымі сталі гурт “Музыкі Хрыста” з Шаркаўшчыны, Злата Ярашэвіч з Лучая і Анастасія Пазняк і Антон Анецько з Мёраў. Пераможцы атрымалі гітары.
Гурт "Музыкі Хрыста"
Злата Ярашэвіч
Анастасія Пазняк і Антон Анецько
Відэа выступаў іншых удзельнікаў з’явяцца на нашым сайце крыху пазней.
Даслана Зьміцер Лупач, 08.01.18