Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко пры наведванні будаўнічай пляцоўкі новай раённай бальніцы ў Міёрах паставіў перад мясцовымі ўладамі і будаўнікамі задачу ўвесці аб'ект у эксплуатацыю раней запланаванай даты. Хутка жыхары раёна, у якіх праблемы са здароўем, трапяць у па-сучаснаму абсталяваныя палаты трохпавярховага будынка на ўскрайку райцэнтра. Як не заблукаць у доўгіх калідорах? Экскурсаводам выступіла галоўны ўрач Алена СІВАЯ.
— Адразу за ўваходнымі дзвярыма для арыентацыі хворых і наведвальнікаў размесцім схему ўстановы, — запэўніла Алена Фёдараўна. — Плануецца, што на першым паверсе будуць знаходзіцца прыёмна-дыягнастычнае і акушэрскае аддзяленні. Другі паверх мяркуем адвесці для хірургічнага і тэрапеўтычнага аддзяленняў. Магчыма, суседнічаць з імі стане і дзіцячае. Трэці паверх прапануем аперацыйнаму блоку і анестэзіённа-рэанімацыйнаму аддзяленню. Карэкціроўкі яшчэ магчымы, але не думаю, што яны будуць істотнымі.
Магчымае стварэнне на базе нашай новай ЦРБ рэгіянальнага кардыялагічнага цэнтра для лячэння хворых з сардэчна-сасу-дзістымі праблемамі не толькі з нашага, але і суседніх раёнаў. Для яго месца рэзервуеце?
—Гэта вельмі жаданы для нас інвестыцыйны праект з замежным фінансаваннем. Для яго неабходна ўзводзіць дадатковыя памяшканні. Канчатковае рашэнне па стварэнні цэнтра на рэспубліканскім узроўні яшчэ не прынята.
Каб пачаць размяшчэнне хворых, трэба закончыць будаўнічыя і аддзелачныя работы, устанавіць абсталяванне. Як з гэтым?
—Забеспячэнне медыцынскім абсталяваннем адбываецца па лініях Міністэрства аховы здароўя рэспублікі і заказчыка—упраўлення капітальнага будаўніцтва. Сродкі выдзяляюцца з мясцовых бюджэтаў. Пастаўкі пачаліся, яны павінны закончыцца ў сакавіку-красавіку наступнага года. Атрымалі патрэбнае па 17 пазіцыях. Сярод найбольш важнага—рэнтгенапарат і біяхімічны аналізатар. Чакаем начынне для аперацыйнага блока, рэанімацыйнага і радзільнага аддзяленняў, лабараторыі, дэзынфекцыі і стэрылізацыі інструментарыя, апарат УЗІ. З выкарыстоўваемага цяпер забяром у новы будынак толькі самае неабходнае.
У райцэнтры паліклініка і бальніца знаходзяцца на значнай адлегласці. Гэта нязручна для хворых. З узвядзеннем новага корпуса ЦРБ сітуацыя памяняецца?
— Нязручна не толькі хворым. Урачам, медыцынскаму персаналу—таксама. Шмат абсталявання даводзіцца дубліраваць. Павялічваецца патрэба ў транспартных перавозках, значныя фінансавыя выдаткі. Цяпер у стадыі абмеркавання розныя варыянты больш рацыянальнага размяшчэння медыцынскіх устаноў у Міёрах. Сітуацыя патрабуе хутчэйшага прыняцця рашэння.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фотафакт #3:Строительство Больницы в Миорах
Жарко поставил задачу досрочно ввести в строй больницу в Миорах
Васіль Жарко правёў прыём грамадзян ў Міёрах і ацаніў ход будаўніцтва мясцовай бальніцы