Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Сустрэліся са старшынёй Міёрскага райвыканкама ў "Расінцы

$
0
0

Напачатку рабочага дня ў сераду, 18 кастрычніка, супрацоўнікі дзіцячага санаторыя "Расінка"сабраліся ў актавай зале на сустрэчу са старшынёй райвыканкама Ігарам Кузняцовым

Кіраўнік раёна прывёў асноўныя паказчыкі развіцця народнай гаспадаркі Міёршчыны. Прадэманстраваў, што ў параўнанні з леташнімі яны не горшыя. Эканоміка развіваецца. Ужо ў наступным годзе трэба здаць ў эксплуатацыю новую бальніцу. Падтрымана ідэя стварэння пры ёй кардыёнеўралагічнага дыспансера. Высокакваліфікаваныя спецыялісты будуць рабіць тут складаныя аперацыі, а студэнты Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта — праходзіць інтэрнатуру. Павінен даць першую прадукцыю металапракатны завод. Запланаваны значныя сродкі на рамонт дарог. Сёлета будзе заасфальтаваны кавалак вуліцы Камуністычнай у райцэнтры. Гэтыя і іншыя пазіцыі закладваюцца ў распрацоўваемы план развіцця Міёршчыны на бліжэйшыя гады.

Вытрымала няпростыя выпрабаванні наша сістэма кааператыўнага гандлю, калі ў некаторых суседніх раёнах яна развалілася.
Аднак 2017-ы год няпросты: шмат праблем у сельскай гаспадарцы, медыцыне, адукацыі ў сувязі з закрыццём школ з-за адсутнасці вучняў. Каб школьнікі не адчувалі дыскамфорту, для іх падвозу закуплены тры новыя аўтобусы. Большай увагі патрабуюць сем'і з дзецьмі і наогул дэмаграфічная сітуацыя. Ігар Валер'евіч выказаў упэўненасць, што колькасць насельніцтва райцэнтра будзе расці.

Некаторыя праекты не ўдалося рэалізаваць. У першую чаргу гэта адносіцца да стварэння торфа-прадпрыемства, хаця торф з нашых радовішчаў выдатнай якасці і дае мала попелу. Таму не спынены пошукі новых тэхналогій, пры якіх сыравіна забяспечыць высокарэнтабельную вытворчасць. Нашы спецыялісты ўмеюць пячы смачны хлеб і рабіць добрую каўбасу, выпускаць іншую запатрабаваную прадукцыю. Толькі трэба больш старанна працаваць кожнаму на сваім рабочым месцы.

Аўдыторыя з увагай выслухала кіраўніка раёна. З залы прагучала толькі адно пытанне — адносна забеспячэння дрывамі. Ігар Валер'евіч, каб не затрымліваць работнікаў, адказаў на яго індывідуальна. І размова тычылася не толькі паліва.

У гэты ж дзень паўдзельнічаў у сустрэчы інфармацыйнай групы пад кіраўніцтвам першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктара Гагалінскага з работнікамі малочнатаварнай фермы райаграсэрвісу "Масаніха". Віктар Уладзіміравіч расказаў, як аграрыі раёна пераадольваюць цяжкасці, што стварыла дажджлівае надвор'е. Намалочана каля 44 тысяч тон зерня, на 2150 т больш леташняга. Добра ўрадзіў рапс. Цяпер ідзе ўборка кукурузы. А грошы "куюцца"тут, на ферме, і вынік залежыць ад кожнага работніка.
Спецыяліст сферы адукацыі Наталія Сяткоўская прысвяціла выступленне праблемам сямейнага выхавання, мацярынства і дзяцінства, ахове здароўя вучняў. Прадстаўнік пажарна-выратавальнай службы Алег Перапячаеў сканцэнтраваўся на пытаннях недапушчэння загаранняў і іншых няшчасных выпадкаў. На жаль, злабадзённым для раёна застаецца курэнне аматараў спіртнога ў ложку, што заканчваецца трагедыямі. Дзяржаўтаінспектар Валерый Валеўка пачаў са статыстыкі: на тэрыторыі раёна адбылося сем ДТЗ, пад коламі машыны загінуў нецвярозы пешаход. Нагадаў правілы паводзін на вуліцах і дарогах не толькі для пешаходаў, дарослых і дзяцей, але і веласіпедыстаў, вознікаў гужавога транспарта. Патлумачыў, як трактарысту здаць на правы кіроўцы мапеда-скутара.
Агульнай заклапочанасцю работнікаў фермы было давесці раённым службам, каб не зачынялі Каменпольеўскі ФАП.

18 кастрычніка сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства ў Перабродскім сельсавеце праводзілі чатыры інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама. Выступілі ў 16-ці аўдыторыях. Асноўныя тэмы — ахова мацярынства і дзяцінства ў нашай краіне, фарміраванне здаровага ладу жыцця, умацаванне пажарнай бяспекі і прафілактыка злачыннасці і правапарушэнняў.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles