Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Як справы на будаўніцтве Міёрскага металапракатнага завода

$
0
0

Хутка мінуў чарговы летні месяц. Якія змены адбываліся на будаўнічай пляцоўцы прадпрыемства? З гэтым пытаннем звярнуўся да генеральнага дырэктара металапракатнага завода Пятра ШЫМУКОВІЧА.

Заліты бетонам усе палі пад будынак лістапракатнага цэха — асноўнага вытворчага памяшкання. Засталося зрабіць некалькі ростверкаў. У жніўні будаўнікі справяцца і з імі. Тады настане часмантажу каркаса велічнага будынка з металаканструкцый, — знаёміць з сітуацыяй Пётр Мікалаевіч. — Паступленне гэтых металаканструкцый пачнецца ўжо ў жніўні.

Мантаж каркаса цэнтральнай майстэрні закончаны. Цяпер унутры яго наладжваюцца падкранавыя пуці. Пасля іх выраўноўвання па гарызанталі і на аднолькавую адлегласць, у верасні пачнецца мантаж саміх маставых кранаў. Два краны для майстэрні ўжо дастаўлены. Дарэчы, яшчэ шэсць вялікагрузных будзе ўстаноўлена пазней непасрэдна ў лістапракатным цэху, але чарга да іх яшчэ не дайшла.
Да майстэрні прымыкае двухпавярховы адміністрацыйна-бытавы корпус, бетонныя работы на ім ужо закончаны.

Адначасова ідзе падсыпка тэрыторыі пяском. Мінеральны грунт выдаляем, раслінны адвозім на добраўпарадкаванне тэрыторыі новай бальніцы і аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Работа нібы і не складаная, але яна, ды і іншыя земляныя, ускладняюцца частымі дажджамі, якія робяць непраезнымі грунтовыя дарогі для вялікагрузнага транспарта і патрабуюць адкачкі вады з катлаванаў.

У аўторак, 8 жніўня, падпісаны акт аб здачы ў эксплуатацыю ўсіх шасці двухпавярховых дамоў для спецыялістаў будучага прадпрыемства,там засталося толькі выправіць недаробкі ў добраўпарадкаванні. Вядзем падбор патрэбных работнікаў-металургаў на адпаведных профі-льных прадпрыемствах, бо на Міёршчыне іх проста няма.Гэта тым больш неабходна, таму што нямецкія станкабудаўнікі пачалі выраб абсталявання для ММПЗ, з ім ужо ў верасні павінны пазнаёміцца людзі, якім давядзецца яго эксплуатаваць. Потым яго разбяруць для перавозкі ў Беларусь.

Аб'ёмы мантажных работ павялічваюцца, набліжаецца час самых адказных.
На здымку: З'явіўся новы пуць з разгрузачна-пагрузачнай пляцоўкай, рэйкі пракладзены да металапракатнага завода. Гэтая галіна з двума пад'язнымі пуцямі афіцыйна прынята ў эксплуатацыю 30 чэрвеня.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles