Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Векавы юбілей

$
0
0

Дзень нараджэння заўсёды ўрачыстасць, асабліва калі дата юбілейная. Першага студзеня векавой адзнакі дасягнула Ніна Іванаўна Шчарбіцкая — ёй споўнілася сто год. За некалькі дзён да свята павіншаваць пенсіянерку адправіліся старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі, маёр міліцыі Алена Юр'еўна Ракшня і адказны сакратар раённага Савета ветэранаў Зоя Васільеўна Родзіна.
Зараз Ніна Іванаўна пражывае ў Дзісенскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання. Прыход гасцей стаў для яе прыемнай нечаканасцю:

— Ой, а я і забылася, што хутка юбілей. А вы мне пашпарт новы прывезлі?

Алена Юр'еўна ўручае жанчыне новы дакумент і просіць паставіць подпіс:

— Ну, цяпер вам нашы паслугі толькі праз дваццаць пяць год спатрэбяцца, — адзначыла старшы інспектар.

Тым часам Ніна Іванаўна параўноўвае фотаздымкі, якія змешчаны ў старым і новым пашпартах між сабой. Жартуе: "Ну, можна сказаць, што нічога не змянілася".

Зоя Васільеўна Родзіна ўручае падарунак ад раённага Савета ветэранаў і жадае пенсіянерцы захаваць такую ж актыўнасць, ясны розум і прагу да жыцця яшчэ многа гадоў.

Нягледзячы на свой паважаны ўзрост, Ніна Іванаўна добра ўсё памятае і разумее, любіць паразмаўляць, вось толькі слых крыху падводзіць. "Наша бабуля любому фору дасць!"— з цеплынёй адзываецца пра яе персанал. Што і казаць, дзейная і актыўная, на развітанне яна жадае ўсім, хто завітаў да яе з віншаваннямі, добрага і шчаслівага веку.

Крыніца: 
http://www.mijory.by/
http://www.mijory.by/

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578