Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

3 ліпеня ў Міёрах на плошчы ўдзельнічалі ў мітынгу

$
0
0

Алена БАСІКІРСКАЯ
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА
3 ліпеня — усенароднае свята, якое ўвасабляе вернасць служэння Радзіме, аб'ядноўвае ўсіх, хто стваральнай працай умацоўвае яе росквіт і магутнасць. Прадстаўнікі раённай улады, Савета дэпутатаў, арганізацый і прадпрыемстваў, моладзь у гэты дзень прайшлі ўрачыстым шэсцем на плошчу Памяці загінуўшых барацьбітоў, паўдзельнічалі ў мітынгу, усклалі вянкі, гірлянды і кветкі да памятнага знака, брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў.

Ад імя раённага Савета дэпутатаў слова трымала старшыня Марыя Баніфатава. Яна яшчэ раз нагадала пра народны подзвіг і велічную гісторыю шматпакутнага беларускага народа, які вынес на сваіх плячах цяжар не адной разбуральнай вайны, заўсёды падымаўся з попелу, аднаўляў краіну, даказваючы свету права на дзяржаўную самастойнасць.

—Сёння спаўняецца 73 гады, як тэрыторыя нашай краіны ачышчана ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму глыбока сімвалічна, што ў гэты дзень мы адзначаем свята Незалежнасці,—гаварыў ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак.—У Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала 213 партызанскіх брыгад, якія аб'ядналі 997 атрадаў. Акрамя таго, 258 атрадаў праводзілі баявыя аперацыі самастойна. Беларускія партызаны пусцілі пад адхон звыш 11 тысяч чыгуначных эшалонаў праціўніка з жывой сілай і тэхнікай, знішчылі 1355 танкавых бронемашын, 305 самалётаў і больш за паўмільёна салдат і афіцэраў Вермахта. Больш за адзін мільён 300 тысяч нашых суайчыннікаў ваявалі на франтах, каля 500 тысяч удзельнічалі ў партызанскім і падпольным руху. На тэрыторыі Беларусі загінула каля двух мільёнаў 455 тысяч чалавек, ад раненняў, прымусовых работ, голаду наша краіна страціла кожнага трэцяга. Гэта трэба памятаць і расказваць нашчадкам.
Ад грамадскай арганізацыі "Белая Русь"трымала слова сакратар, спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра і паэтка Юлія Шчэпінава. Прыйшоўся даспадобы яе ўласны верш пра сонечны мір, які нам падарылі ветэраны.—Ці мог бы кожны з нас захінуць грудзьмі родную краіну, выйсці са звязкай гранат?—пыталася аўтарка.

Моладзь і працаўнікі ўсклалі вянкі і гірлянды да брацкай магілы, памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, ушанавалі паўшых хвілінай маўчання.

Затым грамадскасць сабралася ля мемарыяльнага знака ў гонар нашага знакамітага земляка, імем якога названы школа і вуліца ў райцэнтры, Героя Савецкага Саюза, віцэ-ад-мірала Ягора Томкі. Гісторыю подзвігу Ягора Андрэевіча нагадаў ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак. "Пад ільдамі паўночнай Арктыкі брат выратаваў падводную лодку дзякуючы малітве",—удакладніла сястра Героя Нона Саркісян. Жанчына ўдзячна раённай уладзе, калектыву СШ №3, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, што тыя клапоцяцца пра слаўнае імя земляка, належны выгляд памятнага знака, ушаноўваюць Героя кветкамі і гірляндамі.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles