Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

У Міёрах падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з Падпарожскім раёнам РФ

$
0
0

Наталія СТАНКЕВІЧ
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА
2 ліпеня ў райвыканкаме падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Падпарожскім муніцыпальным раёнам Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Міёрскім раёнам Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Дэлегацыю ў складзе кіраўніка адміністрацыі Падпарожскага раёна Пятра ЛЕВІНА, яго намесніка па арганізацыйных пытаннях Веры ЛЕНДЗЯШАВАЙ, вядучага спецыяліста ў сферы міжнацыянальных адносін Анастасіі ВІЛЬГЕЛЬМ прымаў старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ. У сустрэчы прынялі ўдзел яго намеснікі, старшыня райсавета дэпутатаў Марыя БАНІФАТАВА, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
аважаныя госці на Міёршчыне не ўпершыню. Прыязджалі ацэньваць работу мінулай парламенцкай выбарчай кампаніі ў якасці міжнародных назіральнікаў. Пра сябе пакінулі добрыя ўражанні і цікавы матэрыял пра роднае Падпарожжа. Тады міярчане даведаліся, што гэты раён—адзін з самых аддаленых ад цэнтра Ленінградскай вобласці. Аднак жыццё там кіпіць. Будуецца жыллё, рамантуюцца сацыяльныя аб'екты, развіваецца сельскі турызм, паспяхова рэалізуюцца рэгіянальныя і федэральныя праграмы. Спачатку завязалася сяброўская перапіска, а следам узнікла ўзаемнае жаданне наладзіць дзелавыя партнёрскія адносіны паміж рэгіёнамі.

Дзесяць гадзін у дарозе, і зноў сябры з Падпарожжа на Міёршчыне, каб прасякнуцца яе духам, пазнаёміцца бліжэй з маляўнічымі краявідамі і замацаваць усталяваную дружбу на афі-цыйным узроўні. За падтрымку сувязі і вырашэнне арганізацыйных пытанняў старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава дзякавала вядучаму спецыялісту ў сферы міжнацыянальных адносін Анастасіі Вільгельм.

Пасля ўдзелу ў патрыятычных мерапрыемствах у Дзісне і экскурсій, расіяне не ўтойвалі: іх скарыла гасціннасць і добразычлівасць нашых лю-дзей, уменне шанаваць і захоўваць памяць пра гераічнае мінулае. У храмах падсілкаваліся духоўнай энергетыкай. У візіт-цэнтры заказніка "Ельня"даведаліся пра мясцовае прыроднае багацце. Высока ацанілі ўмовы для аздараўлення ў дзіцячым санаторыі "Расінка". Пачутае душой і адчутае навобмацак дапоўніў відэафільм, які на афіцыйнай сустрэчы падрабязней распавёў гасцям пра тое, чым жыве Міёрскі раён, якіх поспехаў дасягнулі ў развіцці прамысловай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай галін.

Кіраўнік Падпарожскага муніцыпальнага раёна Пётр Левін падзякаваў за цёплы прыём на міёрскай зямлі. Як чалавек глыбока веруючы, ён упэўнены, што яднае ў першую чаргу духоўны пачатак, які гарантуе лепшы працяг ва ўсіх справах. А сумесных планаў не пералічыць, бо расіяне з беларусамі маюць шмат агульнага.

—Нашы народы разам прайшлі Вялікую Айчынную вайну, узнаўлялі народную гаспадарку. Цяпер сумеснымі сіламі забяспечваецца надзейная бяспека краін,—нагадаў Пётр Паўлавіч.—Тавараабарот Расіі і Беларусі складае больш за 26 мільярдаў долараў у год—паказчык значны і важны для абодвух бакоў. Шмат агульнага ў культуры, традыцыях народаў. Пагадненне дапаможа нашым рэгіёнам зберагчы набытае, развіваць і памнажаць яго. Усё дзеля таго, каб ведалі і не забываліся пра цесную еднасць беларусаў і расіян нашы дзеці. Менавіта за імі—будучыня дзвюх краін.

У сваю чаргу старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў выказаў упэўненасць, што гэта партнёрства стане паспяховым і плённым. Не толькі ўмацуе цёплыя чалавечыя стасункі, але і дапаможа рэалізоўваць важныя эканамічныя, сацыяльныя праекты, развіваць гандлёвыя сувязі, культурныя і маладзёжныя абмены.

Працэдура падпісання Пагаднення аб дружбе і партнёрскіх адносінах завяршылася ўручэннем падарункаў. Пасля гэтага ўсе разам накіраваліся на паўвостраў для ўдзелу ў свяце горада.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles