Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Сустрэча з прадпрымальнікамі Міёрскага раёна

$
0
0

Алена БАСІКІРСКАЯ
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

11 мая ў райвыканкаме адбылася рабочая сустрэча ўлады і іншых адказных структур з прадпрымальнікамі раёна. Закрануты пытанні чысціні навакольнага асяроддзя, вывазу смецця, афармлення дакументацыі, законапаслухмянасці.

Старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ нагадаў пра неабходнасць удзелу ў рэспубліканскім суботніку, заклікаў да чысціні і парадку на тэрыторыі падначаленых аб'ектаў. Ігар Валер'евіч паведаміў, што хутка ў раён прыедзе шмат спецыялістаў па ўзвядзенні металапракатнага завода. Таму прадпрымальнікам варта прадугледзець новыя праекты, якія з вялікай верагоднасцю апынуцца прыбытковымі. У раёне створаны спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу, на якія пакуль ніхто не скардзіўся.

Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй ПАТАПЕНКА расказаў пра правілы набыцця буйной рагатай жывёлы. Разлік пры гэтым, як і іншыя валютныя аперацыі, праводзіцца ў беларускіх рублях, суправаджальная дакументацыя неабходна ўжо ў момант транспарціроўкі тавара. Інакш груз канфіскуецца, а прад-прымальнік або юрыдычная асоба панясуць адказнасць. Начальнік РАУС папярэдзіў, што ні ў якім выпадку нельга пагаджацца на сумніўныя здзелкі, асабліва ноччу. Так, напрыклад, у Крычаве ў гаспадара скрадзены і рэалізаваны конь. У выніку ўзбуджана крымінальная справа, а жыццё вучыць: колькі вяровачцы не віцца, канец будзе. Штрафныя санкцыі прадугледжаны за забруджанне навакольнага асяроддзя, у тым ліку рэшткамі жывёл. У многіх месцах устаноўлены фотапасткі, якія зафіксуюць нахабства.

Встреча с предпринимателями Миорского районаСпецыяліст з раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Тамара СКАВАРОДКА звярнула ўвагу, што рэалізуемыя харчовыя і прамысловыя тавары павінны пацвярджацца дакументамі бяспекі і якасці. Парушэнні выяўляюць маніторынгі, якія праходзяць па ўсёй краіне. Уладальнік адказвае за парадак у сваім гандлёвым аб'екце і ў радыусе пяці метраў ад яго. Адказнасць па заканадаўстве ў галіне добраўпарадкавання для прадпрымальніка прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь, для юрыдычных асоб—да 500 БВ. Дарэчы, самастойна вывозіць смецце на палігон або мініпалігон без дамовы з жыллёва-камунальнай гаспадаркай забаронена і караецца законам.

Галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Аляксандр ВАЯВОДАЎ нагадаў пра патрабаванні Закона "Аб абыходжанні з адходамі". Патрэбны неабходныя дакументы, у тым ліку адпаведная інструкцыя, дагавор з жыллёва-камунальнай гаспадаркай на вываз смецця, журнал з указаннем месцаў часовага знаходжання адходаў… Здавалася б, клопату з дакументацыяй хапае, і тым не менш многія працэдуры, як, напрыклад, інвентарызацыя, распрацоўка і разлік нарматываў утварэння адходаў, праводзяцца раз у пяць гадоў.
Старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ патрабаваў беражліва ставіцца да роднай зямлі. "Розніцы няма, дзе людзі атрымліваюць зарплату—у прыватным ці дзяржаўным сектары. Галоўнае, каб яна была дастойная. Але перадусім—прыстойнасць і сумленнасць",—гаварыў кіраўнік раёна.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles