Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

С праздником Господнего Рождения!

$
0
0

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Святая ноч Божага Нараджэння — час самага радаснага паслання, якое калі-небудзь чула чалавецтва. Анёл з неба абвяшчае: "Сёння (…) нарадзіўся вам Збаўца."Разам з мільёнамі людзей, якія святкуюць у гэтыя дні, мы зноў перажываем глыбокі змест падзеі. Навіна нараджэння Езуса Хрыста ляціць да кожнага чалавека, абвяшчае яму вызваленне і планы на вечную будучыню.

Перажывайце Божае Нараджэнне ў радасці і шчасці! Жадаем у гэтае цудоўнае свята, — а вылучаецца яно сваёй цішынёй і спакоем — глыбокіх і шчырых перажыванняў, каб адчулі, як у вашых сэрцах нараджаецца такая ціхая любоў, як у тую святую ноч у стайні, дзе для збаўлення свету нарадзіўся Езус Хрыстус! Кожнаму жадаем радасных, поўных надзеі і любові святаў Божага Нараджэння, а таксама моцнага здароўя і Божага бласлаўлення, неабходных ласкаў нашага Пана ў Новым 2014 годзе!

Святары парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі:

ксёндз-пробашч Крыштаф Міянкіна і

ксёндз-вікарый Антон Лагунёнак.

Крыніца: 
mijory.by
mijory.by

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles