Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Папяльцовая серада ў Міёрах

$
0
0

1 сакавіка з Папяльцовай серады распачнецца Вялікі пост, які працягнецца 40 дзён. Такі тэрмін Хрытос, пераадольваючы розныя спакусы, знаходзіўся ў пустыні. Існуе традыцыя ў сераду: святары робяць знак крыжа попелам на галовах вернікаў са словамі "Памятай, што ты—прах і ў прах вернешся".

Гэты абрад сведчыць пра гатоўнасць хрысціян да навяртання і пакаяння. У пост вернікі не гуляюць вяселлі, не ладзяць пышныя застоллі, звычайна абмяжоўваюць сябе ў забавах, замест гэтага больш бываюць у цішыні, спакоі, разважаннях над жыццём, вечнасцю і пакаяннем. У імклівае стагоддзе развіцця тэхналогій мала часу застаецца для Бога, а Вялікі Пост — добрая нагода сцішыцца і засяродзіцца на сваёй душы і справах Створцы.
Вялікі Пост папярэднічае Вялікадню, а сёлета яго каталікі адзначаць супольна з праваслаўнымі вернікамі — 16 красавіка.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles