Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Вячаслаў Барок: Майдан - гэта штосьці большае, чым супрацьстаянне апазіцыі і ўлады

$
0
0
Акцыя пратэсту на майдане Незалежнасці ў Кіеве. Фота nn.by

Майдан — гэта штосьці большае, чым супрацьстаянне апазіцыі і ўлады. Майдан — гэта штосьці больш, чым сутыкненне ўсходняй і заходняй думкі. Майдан — гэта нават не поле барацьбы розных ідэалогій, а тым больш не тая сфера, на якой не могуць падзяліць свае ўплывы Еўразвяз і Расія. Майдан — гэта той рубікон, да якога ў сваім жыцці даходзіць чалавек з думкай і перакананнем, што, каб застацца Чалавекам, трэба меняць жыццё, грамадства, краіну.

Трэба, бо калі не задумацца аб гэтым зараз, можна згубіць галоўнае, што мае чалавек — сваю людскую годнасць. І тут два варыянты. Можна жыць як набяжыць, нічога не меняць і паціху дэградаваць. А можна ўсё ж такі зарызакаваць і пайсці наперад. Туды, дзе няма ўпэўненасці, але ёсць надзея на перамены да лепшага, больш годнага, справядлівага і свабоднага жыцця.

* * *
Вячаслаў Барок - рыма-каталіцкі святар, пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў м. Расоны.

Крыніца: 
Вячаслаў Барок, facebook.com
https://www.facebook.com/profile.php?id=100001224249851&fref=ts

Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles