Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Капліцу Святога Благавернага князя Аляксандра Неўскага ў Міёрах упрыгожыла аднайменная ікона

$
0
0

Халодным днём 19 красавіка на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў сабралася невялікая група людзей. Сярод іх намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак, дырэктар УП ЖКГ Уладзімір Мяцеліца, жыхарка Масквы, чые карані звязаны з Міёршчынай, Тамара Ляхава. Нагода для сустрэчы—важная і радасная. У гэты дзень капліцу Святога Благавернага князя Аляксандра Неўскага ўпрыгожыла аднайменная ікона.

Год таму, калі была ўзве-дзена капліца, у ініцыятара яе будаўніцтва Тамары Ляхавай узнікла задума размясціць тут ікону. І вось жаданне збываецца. Побач з капліцай вялікая ікона з выявай знакамітага князя, што лічыцца ахоўнікам воінаў. Засталося дачакацца машыну, на якой вязуць дэкаратыўнае металічнае аблямаванне для святыні, вырабленае па заказе УП ЖКГ на адным з прыватных прадпрыемстваў у Полацку. Сама ікона прыбыла ў Міёры з пасёлка гарадскога тыпу Софрына Маскоўскай вобласці. Там на аднайменным мастацка-вытворчым прадпрыемстве выпускаюць царкоўныя рэчы, іконы, богаслужэбныя кнігі, сувенірную прадукцыю.

Часовню Святого Благоверного князя Александра Невского в Миорах украсила одноименная иконаНарэшце аправа для іконы дастаўлена, работнікі УП ЖКГ прымаюцца за справу. Прысутныя ўважліва назіраюць за працэсам.
—Адчуваю прыемнае хваляванне,—гаворыць Тамара Іванаўна.—Лічу, ікона належным чынам аздобіць капліцу.
—На асвячэнне іконы 9 мая прыедзеце?

Часовню Святого Благоверного князя Александра Невского в Миорах украсила одноименная икона—Гэтая свята кожны год у Міёрах сустракаю. Тут пахаваны мой бацька і цёця—удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Калі ікона заняла сваё месца на ўнутранай сцяне капліцы, нягледзячы на халоднае надвор'е, прысутныя не адразу паспяшаліся пакінуць плошчу. Хацелася палюбавацца на прыгажосць і велічнасць.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles