Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Віцебская вобласць працягвае лідзіраваць па змяншэнню колькасці насельніцтва

$
0
0
Здымак Photo.ByMedia.Net

Па стане на 1 лістапада колькасць насельніцтва Віцебскай вобласці склала 1 млн. 202,7 тысячы чалавек і за кастрычнік зменшылася на 700 чалавек.

Усяго з пачатку года колькасць жыхароў Віцебскай вобласці зменшылася на 5,3 тысячы чалавек : на 700 у студзені 500 у лютым 800 у сакавіку 800 у красавіку 500 у траўні 500 у чэрвені 1000 у верасні і ў кастрычніку 700. У ліпені ўпершыню быў дасягнуты станоўчы рост насельніцтва - плюс 200 чалавек, у жніўні паказчыкі заставаліся без зменаў. Праўда, абумоўлена дадатнае сальда было ня натуральнай прыбыткам насельніцтва ( перавышэнне нараджальнасці над смяротнасцю ) а міграцыйным прыростам.
За кастрычнік на тэрыторыі Віцебскай вобласці нарадзілася 1319 чалавек , памерла 1694 чалавек. Усяго за дзесяць месяцаў бягучага года ў вобласці з'явілася 11297 нованароджаных , памерла - 15560 чалавек, піша "Хімік".

Памяншэнне жыхароў Віцебшчыны на 1037 чалавек у бягучым годзе абумоўлена міграцыйнымі працэсамі, рэшту лічбы - 4263 чалавека - складае натуральнае змяншэнне насельніцтва (перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю), паведамляецца ў прэс рэлізе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles