Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

З Днём Волі!

$
0
0

Сёння, 25 сакавіка, мы адзначаем Дзень Волі. У 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі б не гэты гістарычны факт, магчыма незалежнай Беларусі так і не з'явілася б на мапе свету. Можна толькі здагадвацца, чаму гэтае свята дагэтуль не адзначаецца на афіцыйным узроўні.

З пачатку 1990-х гадоў у Мінску і іншых гарадах Беларусі праводзяцца палітычныя акцыі, мітынгі, шэсці, прысвечаныя гэтай даце. Гэтыя масавыя акцыі неаднаразова гвалтоўна перапыняліся міліцыяй, актывісты, што ўдзельнічалі ў іх, арыштоўваліся. Цяперашняй уладзе вельмі не да спадобы дух і сам назоў гэтага свята.

Сёння а 18-й гадзіне ў Мінску ад Акадэміі навук мае распачацца афіцыйна дазволенае шэсце. Мікалай Статкевіч прапанаваў перад ім, а 17-й, сабрацца ў парку Янкі Купалы для ўскладання кветак да помніка нацыянальнаму паэту, а потым прайсці ў бок Акадэміі навук. На думку Статкевіча, улады робяць памылку, калі ігнаруюць Дзень Волі самі і не даюць дазволу на яго адзначэнне ў самым цэнтры горада. На думку Статкевіча, сімвалічна было б яго адзначаць у самых знакавых месцах.

Будзе гэтае свята адзначацца і ў Вільні шэрагам мерапрыемстваў, пра што ўжо пісалі Westki.info.

Віншуем усіх беларусаў з гэтым святочным днём. Жыве Беларусь!


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Trending Articles