Quantcast
Channel: Весткі.info - Мёры
Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Апазіцыянеры ў Мёрах пішуць ананімкі - а лепш бы людзям дапамаглі

$
0
0

Газета "Советская Белоруссия", орган Адміністрацыі прэзідэнта, апублікавала артыкул пра Віктара Шульгу,апазіцыянера з Мёраў.

Карэспандэнт Максім Осіпаў піша, што ў рэдакцыю прыйшоў ананімны ліст з Мёрскага раёна. Аўтар ліста пісаў пра Віктара Шульгу, актывіста апазіцыйнай Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі, які дзеля прынцыпу адмовіўся выконваць рашэнне партыі аб байкоце прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года.

Карэспандэнт "Советской Белоруссии"паехаў у Мёры і сустрэўся з Віктарам Шульгом. Шульга прызнаўся карэспандэнту, што ананімны ліст з хвалебнымі словамі на свой адрас... ён напісаў сам.

Шульга паскардзіўся, што кіраўніцтва АГП "камандуе як марыянеткамі"шараговымі сябрамі. Ён падзяліўся "каштоўным"меркаваннем, што адзін з апазіцыянераў у Мёрах - грубы і хамскі чалавек, а іншы - кіруецца не розумам, а эмоцыямі. Карэспандэнт "СБ"не называе іх імёны, ды можна здагадацца, што мова ідзе пра сябраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Таксама Шульга выказаў перакананне, што ў 2006 годзе трэба было выбіраць адзіным кандыдатам ад апазіцыі не Мілінкевіча, а Лябедзьку.

"Весткі", колькі існуюць, пільна асвятляюць дзейнасць палітычных партый і няўрадавых арганізацый на Паазер'і. Ад 2008 года, калі Віктар Шульга балатаваўся ў парламент, яго імя і дзейнасць не фігуравалі ў навінах.

Наогул, апазіцыя ў Мёрах - гэта асобная песня. Мёры - невялікі горад, але ў ім больш, чым у суседніх гарадах, актывістаў апазіцыі. І гэтыя актывісты, з якімі давялося быць знаёмым, гатовыя цэлымі гадзінамі абмяркоўваць тэарэтычныя пытанні, але штодзённай дзейнасці ад іх не чуваць.

Хоць у Мёрах грамадскія праблемы на паверхні ляжаць. Чвэрць стагоддзя не могуць дабудаваць раённы шпіталь. Апазіцыянерам варта не ананімкі ў газету пісаць і не ідэю "агульнанацыянальнага страйку"на вушы вешаць - а скласці зварот на імя Лукашэнкі, прайсці па горадзе, сабраць некалькі сотняў подпісаў. Можа, гэта дапамагло б паскорыць будоўлю - а калі не, дык хоць бы рэпутацыю сабе палепшылі.

Ні на затрымкі заробкаў у аграпрадпрыемствах у 2015-16, ні на вынішчэнне свіней і адмену цягніка ў 2013 - актывісты з Мёраў ніяк не адрэагавалі. Затое пра пра пытанне байкоту выбараў гатовыя спрачацца і спрачацца, і нават да дзяржаўнай газеты звяртацца па дапамогу.

А "Советская Белоруссия"піша пра апазіцыю не для таго, каб інфармаваць чытачоў пра альтэрнатыўныя партыі і палітыкаў. А дзеля таго, каб прадставіць у чорным святле і апазіцыю, і - праз гэта - саму ідэю дэмакратычнай, рыначнай, прававой дзяржавы. Карэспандэнт "СБ"уважліва слухаў Віктара Шульгу, каб ягоныя словы павярнуць супраць ідэі, якую Шульга вызнае.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 1578

Latest Images

Trending Articles